Грамадства88

З'явіўся новы мабільны дадатак для знаёмстваў, створаны беларусамі для беларусаў

7 жніўня 2024 выйшаў у свет новы мабільны дадатак пад назвай «Віт!», які дапаможа беларусам знаёміцца і ствараць сувязі, піша Budzma.org.

Dadatak dla znajomstvaŭ

Для каго гэты дадатак?

«Віт!» створаны адмыслова для беларусаў.

Жыхарам дыяспары ён можа дапамагчы пазнаёміцца з суседзямі-беларусамі, знайсці сяброў для дзіцяці ці кампанію для сумесных актыўнасцяў (пакатацца на ровары, схадзіць у грыбы).

У Беларусі з дапамогай дадатку можна знайсці кампаньёнаў для практыкі беларускай мовы. Таксама ёсць мапа устаноў, дзе вас дакладна абслужаць па-беларуску. З цягам часу мапа будзе пашырацца.

Таксама даступныя і рамантычныя знаёмствы.

Гісторыя стварэння

Ідэя дадатку нарадзілася на пачатку 2024 года, калі ў СМІ актыўна ўзгадвалася патрэба ў «беларускім тындары». Праца была пачатая ў сярэдзіне красавіка 2024 года, і праз тры з паловай месяцы дадатак быў гатовы.

«Бэта-тэставанне праводзілася як сярод беларусаў у Беларусі, так і сярод дыяспары. Мы атрымалі шмат водгукаў і пажаданняў, якія былі ўлічаныя пры распрацоўцы канчатковай версіі», — кажуць стваральнікі дадатку.

Асаблівасці дадатку

  • Інтэрфэйс цалкам на беларускай мове
  • Бясплатны доступ да ўсіх функцый

«Тое, што ў іншых лічыцца прэміўмам, у Віт даступна адразу кожнаму», — запэўніваюць распрацоўшчыкі.

  • Спіс і карта беларускамоўных устаноў, якая з цягам часу будзе пашырацца.

«Паважаныя гаспадары беларускамоўныў месцаў, тут можа быць ваша рэклама», — запрашаюць да супрацы аўтары дадатку.

Планы на будучыню

Аўтары дадатку галоўнай задачай на бліжэйшчы час бачаць неабходнасць набраць пэўную колькасць аўдыторыі і звяртаюцца да самых хуткіх карыстальнікаў, якія зарэгіструюцца першымі: 

«Калі ласка, не здзіўляйцеся напачатку пабачыць нешматлікую колькасць людзей са свайго горада, проста трошачкі пачакайце. Таксама вы можаце паскорыць працэс, калі распаўсюдзіце інфармацыю пра «Віт!» непасрэдна ў сваёй лакацыі.

Што будзе далей, у якім кірунку будзе рухацца праект — цалкам залежыць ад карыстальнікаў. Мы будзем збіраць зваротную сувязь і рэагаваць адпаведна».

Як падтрымаць праект

Карыстальнікі, якім дадатак прынясе карысць, ці проста спадабаецца ідэя, могуць аддзячыць фінансава.

Аднаразовы унёсак складае ўсяго 1 еўра, а падпіска — 0.5 еўра.

Спампаваць дадатак

iOS 

Android 

Dadatak dla znajomstvaŭ

Для атрымання дадатковай інфармацыі і тэхнічнай падтрымкі можна звязацца з камандай праз тэлеграм-бот тэхнічнай падтрымкі.

Каментары8

  • Усё дзеля сексу
    10.08.2024
    Аўтар, відаць, не ў тэме, што далёка не ўсе усталёўваюць апкі на андроід праз google play. Я, напрыклад, карыстаюся Huawei AppGallery. Дайце спасылкі на альтэрнатыўныя шляхі ўсталёўкі, у сраку гугла.
  • Параноід
    10.08.2024
    А каму яны перасылаюць асабістыя дадзеныя?
  • Артур той самы
    10.08.2024
    Чарговы перапіс баранаў на убой.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць