Грамадства66

Маркаў абвінаваціў Google у «інфармацыйных правакацыях супраць прэзідэнцкіх выбараў» і хоча зрабіць айчынны Раскамнагляд

Беларусь накіравала карпарацыі Google «ліст з прэтэнзіяй аб умяшаннях у выбары», заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў прапагандысту расійскага тэлеканала Russia Today Канстанціну Прыдыбайлу, піша «Позірк». 

Марат Маркаў. Фота: Мінінфарм

Паводле слоў чыноўніка, прэтэнзіі тычацца «саўдзелу кампаніі Google у інфармацыйных правакацыях супраць Беларусі і прэзідэнцкіх выбараў у краіне».

З дапамогай ліста, удакладніў Маркаў, улады хочуць «звярнуць увагу на тое, што ідзе зусім канкрэтнае парушэнне заканадаўства», бо ў згаданых «правакацыях» удзельнічаюць «фарміраванні, якія судом прызнаныя ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкімі».

«Узаемадзеянне Google з падобнага роду злачыннымі арганізацыямі прымушае, па-першае, задумацца, а па-другое, вельмі моцна адбіваецца на рэпутацыі самога Google, — сцвярджае чыноўнік. — Хацелася б, каб яны прынамсі гэта зразумелі для пачатку, а потым прынялі адпаведныя рашэнні».

Маркаў таксама заявіў аб неабходнасці стварэння ў Беларусі аналага Раскамнагляду.

«Заканадаўча трэба гэтыя рэчы дапрацаваць да канца, паколькі так ці інакш мы павінны мець інструменты, якія будуць наўпрост уздзейнічаць, як у Расіі, ёсць такая магчымасць, праз Раскамнагляд», — сказаў кіраўнік Мінінфарма.

«У Беларусі няма адпаведнай арганізацыі, умоўнага Белкамнагляду, але тое, што яго стварэнне даўно наспела, я ў гэтым не сумняваюся», — дадаў ён.

Пра якія правакацыі гаворка, і якім чынам Google у іх «саўдзельнічаў», Маркаў у каментары не ўдакладніў.

Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (Роскамнагляд) — расійскі федэральны орган выканаўчай улады, які займаецца рэгуляваннем сувязі, інфармацыйных тэхналогій і СМІ. Ён таксама рэгулюе абарону персанальных даных і працу радыёчастотнай службы.

Служба падведамасная Міністэрству лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі. Створаная ў снежні 2008 года ўказам прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева.

З 2022 года, як «дэзынфармацыйная арганізацыя», знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.

28 лістапада мінулага года ў офісе беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай заявілі, што «першыя радкі ў Google набытыя рэжымам», і калі ўвесці ў радок пошуку «выбары ў Беларусі», то знайсці публікацыі незалежных СМІ пра выбары не атрымаецца — згодна з выкарыстанымі ў роліку скрыншотамі, будуць трапляцца толькі матэрыялы ЦВК, Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала і дзяржСМІ (паводле інфармацыі «Позірку», калі ўвайсці праз VPN з беларускім адрасам, сярод першых радкоў у выніках пошуку трапляюцца і старонкі незалежных, у тым ліку замежных, СМІ, частка якіх на тэрыторыі Беларусі заблакаваная).

За Лукашэнку на «выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» прагаласавала 86,82% выбаршчыкаў, заявіў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка на прэс-канферэнцыі ноччу 27 студзеня. Дэмакратычныя краіны адмовіліся прызнаваць сёмыя выбары прэзідэнта Беларусі, якія прайшлі 26 студзеня.

Каментары6

  • Alex
    28.01.2025
    А почему в гугл, а не лично Трампу?) Тот бы сразу американский губопик выслал в гугл на разборки) А если серьезно, то клерки в гугле, наверное, очень сильно посмеялись открыв эту филькину грамоту за обедом. Еще больше они посмеялись узнав, что есть такая говорящая голова с названием "Марков". И сразу полезли гуглить что это такое)
  • Исак
    28.01.2025
    Создадут еще одно карательно-надзорное ведомство, выделят миллионные бюджеты под это дело, руководить которым будет кто-то приближенный к семейке, а беларусы будут месяцами ждать очереди в больницах и поликлиниках, где до сих пор советские ремонты и один аппарат УЗИ на десятки тысяч пациентов. Вот такие приоритеты у лукашистского режима, все делают на российский, кремлевский манер, где олигархи в приоритете, а на простых людей наплевать.
  • Барадзед
    28.01.2025
    Лысая морковь активизировалась, наверное снова что-то задумала.

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць