Свет11

Адміністрацыя Байдэна раскрыла сакрэтныя даныя пра дапамогу Украіне ў вытворчасці дронаў

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна рассакрэціла новыя даныя пра сваю дапамогу Украіне, расказаўшы пра некалі патаемную падтрымку вайсковай індустрыі беспілотнікаў. Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», паведамляе New York Times.

Фота: AP

Амерыканскія чыноўнікі заявілі 16 студзеня, што яны зрабілі вялікія інвестыцыі, якія дапамаглі Украіне пачаць і пашырыць вытворчасць беспілотнікаў. Значная частка амерыканскай дапамогі ўкраінскім вайскоўцам, уключаючы мільярды даляраў на ракеты, сістэмы супрацьпаветранай абароны, танкі, артылерыю і вучэнні, была абвешчаная грамадскасці. Але іншая падтрымка ў значнай ступені застаецца ў цяні.

Па словах амерыканскіх афіцыйных асоб, гэтая падтрымка ўключала дапамогу Украіне ў распрацоўцы новага пакалення беспілотнікаў, якія, са слоў амерыканскіх чыноўнікаў, рэвалюцыянізуюць спосабы вядзення вайны.

Джэйк Саліван, дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША, сказаў, што гэтая падтрымка аказвае «рэальны стратэгічны ўплыў» на вайну.

«Мы бачылі, як БПЛА становяцца ўсё больш цэнтральным элементам барацьбы ва Украіне і будуць цэнтральным элементам усіх будучых баёў», — сказаў Саліван.

ЗША выдзелілі сродкі на падтрымку вытворцаў беспілотнікаў і закупку запчастак да іх. Са слоў людзей, якія ведаюць пра гэтыя намаганні, Злучаныя Штаты таксама накіравалі ва Украіну супрацоўнікаў разведкі для дапамогі ў распрацоўцы праграмы.

У інтэрв'ю на гэтым тыдні дырэктар ЦРУ Уільям Бернс ускосна згадаў пра падтрымку ягоным ведамствам праграмы беспілотнікаў ва Украіне.

Саліван сказаў, што намаганні па выкарыстанні беспілотнікаў пачаліся пасля першага контрнаступлення ўкраінцаў восенню 2022 года, калі сталі зразумелыя межы звычайных магчымасцяў Украіны.

Па словах Салівана, гэтыя намаганні паскорыліся пры падрыхтоўцы да другога контрнаступлення Украіны, якое аказалася менш паспяховым. Украіна не заваявала столькі пазіцый, колькі хацела, збольшага праз выкарыстанне Расіяй беспілотнікаў.

Пасля контрнаступлення амерыканскія афіцыйныя асобы заявілі, што яны хутка павялічылі падтрымку ўкраінскім вытворцам беспілотнікаў, абапіраючыся на намаганні Кіева па развіцці ўласнай прамысловасці. Акрамя фінансавай дапамогі, адміністрацыя Байдэна працавала над наладжваннем сувязяў паміж амерыканскімі тэхналагічнымі кампаніямі і ўкраінскімі вытворцамі беспілотнікаў.

Мінулай восенню Пентагон выдзеліў 800 мільёнаў даляраў на вытворчасць беспілотнікаў ва Украіне, якія былі выкарыстаныя на закупку кампанентаў для беспілотнікаў і фінансаванне вытворцаў дронаў.

Падчас візіту Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Белы дом у верасні 2024-га прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што яшчэ 1,5 мільярда даляраў будзе накіравана на ўкраінскую індустрыю беспілотнікаў. Амерыканскія афіцыйныя асобы заявілі 16 студзеня, што, на іх думку, гэтыя інвестыцыі зрабілі ўкраінскія беспілотнікі больш эфэктыўнымі і смертаноснымі. Яны адзначылі, што ўкраінскія марскія беспілотнікі знішчылі чвэрць Чарнаморскага флоту Расіі, і што беспілотнікі, размешчаныя на лініі фронту, дапамаглі запаволіць прасоўванне Расіі на ўсходзе Украіны.

Саліван сказаў, што імкненне пабудаваць украінскую індустрыю беспілотнікаў дало» бясцэнныя ўрокі», якія адміністрацыя Байдэна пачала інтэграваць ва ўласную абаронную прамысловасць Амерыкі.

Раней дзейны кіраўнік Пентагона Лойд Осцін і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у супольнай калонцы для выдання The New York Times патлумачылі небяспеку скарачэння вайсковай дапамогі Украіне і заўчаснага спынення агню. А прэзідэнт Джо Байдэн у сваёй развітальнай прамове згадаў Украіну ў кантэксце замежнапалітычных дасягненняў і таго, як ён «умацаваў НАТА».

Каментары1

  • Барадзед
    17.01.2025
    А все таки молодцы украинцы.

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі54

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

У італьянскай Балонні беларусу забаранілі бываць у цэнтры горада1

Украінцы паведамілі пра вызваленне чатырох сёл на Данеччыне

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі лічыць, што беларускае войска даспела да касмічнай групоўкі12

У Цэнтральным парку Гомеля часта спявае афрыканец. Што за ён?4

Завод «Луч» выпусціў будзільнікі з эратычнымі матывамі24

Праваслаўны архіепіскап, які вітаў Пуціна на Алясцы, папрасіў за гэта прабачэння4

«Нават у мазгі залезлі». Лукашэнка заявіў, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне28

У Венгрыі расцанілі ўсмешлівы адказ Зяленскага адносна нафтаправода «Дружба» як пагрозы Будапешту5

Зяленскі ў добрым настроі пракаментаваў удары УСУ па нафтаправодзе «Дружба» і рэакцыю на гэта Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі54

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць