Свет11

Францыя правяла патаемныя вучэнні па ўводзе войскаў ва Украіну для адбіцця агрэсіі з Беларусі

Францыя таемна адпрацавала сцэнар разгортвання войскаў ва Украіне для адбіцця расійскага прарыву з тэрыторыі Беларусі, паведамляе Intelligence Online.

Прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі і Францыі Эмануэль Макрон. Фота: Yoan Valat, Pool via AP

Вучэнні пад кодавай назвай «Пярсей» прайшлі восенню, працягнуўшыся 10 дзён. У іх узялі ўдзел падраздзяленні спецыяльных аперацый сухапутных войскаў (CAST).

3200 французскіх вайскоўцаў трэніраваліся на тэрыторыі, якая нагадвала лукавіну Дняпра на поўнач ад Кіева. Іх тактыка грунтавалася на вопыце Узброеных сіл Украіны, якім удалося стрымаць расійскі наступ у лютым 2022 года.

Камандаванне засяродзілася на адпрацоўцы прымянення беспілотнікаў, радыёэлектроннай барацьбе і выведцы, а таксама на забеспячэнні зладжвання падраздзяленняў ва ўмовах баёў высокай інтэнсіўнасці. Пры гэтым некаторыя ўдзельнікі вучэнняў засталіся незадаволеныя адсутнасцю FPV-дронаў і выказвалі занепакоенасць адставаннем французскіх вытворцаў у распрацоўцы такіх мадэляў, піша выданне.

13 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што абмеркаваў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам ідэю размяшчэння заходніх вайскоўцаў у краіне як частку гарантый бяспекі.

«Мы разгледзелі практычныя крокі па яе рэалізацыі, магчымае пашырэнне і ўцягванне іншых краін у гэты працэс», — удакладніў ён. 

За некалькі дзён да гэтага Зяленскі заявіў, што такі крок стане «адным з найлепшых інструментаў» прымусу Расеі да міру.

Каментары1

  • Тренируются
    15.01.2025
    Сипатый докричался про ядерные удары тактическим по соседям? Сипатый, тебя не только в аду черти жечь будут, за четыре направления и начало войны

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта32

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць