Меркаванні2424

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў

Былы рэстаратар і грамадскі дзеяч Вадзім Пракоп'еў разважае, што рабіць і што не рабіць беларускай апазіцыі.

Вадзім Пракоп'еў

У інтэрв'ю ютуб-каналу NEXTA ён перасцерагае дэмакратычныя сілы ад вялікай памылкі.

«Рана падсякаем»

Прапановы часткі апазіцыі пайсці на саступкі Лукашэнку, каб спыніць рэпрэсіі, Пракоп'еў называе памылкай.

«Я лічу, што мы робім палітычную памылку. Я лічу, што выходзіць з паднятымі рукамі проста таму, што не атрымалася ў Офіса Ціханоўскай забяспечыць сапраўдны ціск, нельга.

Я лічу, што калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў.

Я лічу, што Лукашэнка, калі хоча паслаць сігнал наконт размену заходніх санкцый на адмену рэпрэсій, (…) то ў яго ёсць маса магчымасцяў. І той спосаб зносін з беларускай апазіцыяй, які абраў Лукашэнка, павінен нечаму навучыць і прымусіць думаць гэтых людзей.

Таму што ён мае зносіны з беларускай апазіцыяй праз Васкрасенскага, праз Пратасевіча і праз Дзмітрыева. Гэта ўсё закладнікі рэжыму, у рознай ступені. Гэта павінна насцярожыць беларускую апазіцыю, асабліва тую частку, хто расчараваўся. (…)

Калі ў кагосьці ёсць сумневы ў тым, ці трэба ісці зараз насустрач, вось можа ён (Лукашэнка. — НН) сігналізуе, можа мы ўсяго не бачым, можа ў яго пуцінскі нож стаіць ля горла, а ён нам падміргвае — не, не падміргвае. Гэта ілюзія, гэта наўмысная аперацыя.

Мэта гэтай аперацыі потым выцерці ногі аб беларускую апазіцыю. Я заклікаю тэрмінова пачаць абмеркаванні гэтага пытання. Я лічу, што гэта будзе грандыёзная палітычная памылка, калі такія звышкаштоўныя рэчы (няхай яны нам не належаць), як санкцыі, міжнародная ізаляцыя, гарантыі бяспекі, будуць аддадзены за палову кошту. Або калі хочаце, магу вось такім слоганам сказаць — рана падсякаем».

Ідэі Пракоп'ева

Пракоп'еў лічыць, што адна з задач апазіцыі цяпер — не дапусціць Лукашэнку на мірныя перамовы па вайне ва Украіне. Бо гэта дасць козыры Лукашэнку, але не Беларусі. «Увесь свет змесціць нас у адно вядро з Расіяй. І тут мы не дасягаем нават асобнага нібы павышэння суб'ектнасці».

У яго таксама была ідэя арганізаваць перапоўнены стадыён у Варшаве ў якасці адказу на «лукашэнкаўскія бязвыбары». Аднак для гэтага «патрэбны былі вялізныя інвестыцыі, згода ў апазіцыі».

На погляд Пракоп'ева, існуючае палітычнае лідарства не здольнае на рэформы і змены. Па яго словах, перамены магчымыя толькі праз стварэнне новай палітычнай сілы, якая будзе грунтавацца на народных ініцыятывах і сродках, а не на грантах або замежнай падтрымцы.

«Існуючае тытульнае лідарства — гэта тупіковая галіна эвалюцыі. Яно будзе паміраць доўга, таму што будзе забяспечвацца грантамі, яно будзе супраціўляцца нараджэнню чагосьці новага, але ў рэшце рэшт у гэтага ёсць тэрмін.

І трэба тут з вялікім смуткам канстатаваць, што ў яго не будзе і не відаць унутранай энергіі на рэформы».

Пракоп'еў звяртае ўвагу на «жахлівую дзірку ў розумах беларусаў»: «Беларусы ўнутры краіны не вераць у Беларусь і не хочуць жыць у Беларусі Лукашэнкі, але гэтак жа яны не хочуць жыць у Беларусі Ціханоўскай, як сцвярджаюць сацыёлагі».

Каментары24

  • Vroegge Rafferty
    05.01.2025
    1 палітычных вязьняу́ вызвалілі
    2 новую канстытуцыю напісалі і надрукавалі
    3 плян перамога выканалі
    4 арду болей мудлай не называлі
    5 Заходнія дапамогі сваечасова разьмеркавалі
    6 аб дармавых візах паклапаціліся
  • книгач
    05.01.2025
    А что не так сказал?
  • Беларус
    05.01.2025
    1. “Я лічу, што калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў”. Так у Пракоп'ева ёсць свой партыйны блок, ці шмат ён зрабіў “ястрабіных” спраў, ці купіў ён хоць адзін дрон для нашых ваяроў з Палку Каліноўскага?
    2. “Увесь свет змесціць нас у адно вядро з Расіяй”. Вадзім, ваша расейшчына таксама змяшчае нас у адно вядро з Расіяй. Вы за 5 гадоў эміграцыі так і не здолелі вывучыць беларускую мову. Сядзіце далей у сваім расейскім свеце.
    3. “Па яго словах, перамены магчымыя толькі праз стварэнне новай палітычнай сілы, якая будзе грунтавацца на народных ініцыятывах і сродках, а не на грантах або замежнай падтрымцы”. Тут у яго словах ёсць рацыяльнае зерне, але ці шмат хто з беларускага бізнэсу гатовы фінансаваць дэмакратычныя сілы. Часта бачым адваротную карціну, калі бізнэс шукае грантавыя грошы ў беларускіх фондах, нават цэлую асацыяцыю зрабілі, розныя АBBA ды інш.

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць