Грамадства33

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні

Экстрэмал Юрый Коцур усталяваў сусветны рэкорд у скачку па небяспечнай тэхніцы HALO.

Фота: «Анлайнер»

Беларус Юрый Коцур скокнуў з парашутам з вышыні 7620 метраў. Гэта афіцыйна найвялікшая вышыня скачка па тэхніцы HALO у гісторыі.

Папярэдні рэкорд у гэтай катэгорыі належаў зорнаму галівудскаму акцёру Тому Крузу, піша «Анлайнер».

Скачок быў здзейснены ў Даніі, у адзінай у Еўропе спецыяльнай парашутнай зоне, якая дазваляе спартсменам працаваць з такой экстрэмальнай вышынёй. Сама тэхніка HALO прадугледжвае, што парашутыст пакідае самалёт на максімальна высокім пункце, а раскрывае купал як мага ніжэй. Першапачаткова такі стыль выкарыстоўвалі вайскоўцы, але пазней яго палюбілі і экстрэмалы ў цывільным.

Юрый распавядае, што ў такіх скачках шмат нюансаў, ад якіх літаральна залежыць жыццё парашутыста.

«Тэмпература на такой вышыні — мінус 25 градусаў, кіслароду не хапае — патрэбныя спецыяльны касцюм і кіслародная маска. Плюс да мяне быў падключаны апарат, які кантраляваў стан майго арганізма прыкладна дваццаць разоў у секунду падчас скачку. Калі б адбылася разгерметызацыя шлема і я страціў прытомнасць, парашут адкрыла б аўтаматыка. Але ўсё прайшло добра. Таймер паказаў 1 хвіліну 45 секунд вольнага падзення», — распавёў Коцур.

Фота: «Анлайнер»

Парашутным спортам Юрый займаецца з 2003 года, і агульная колькасць яго скачкоў ужо перавысіла паўтысячы. Але самым небяспечным быў менавіта апошні, рэкордны. Дасягненне Юрыя было афіцыйна пацверджана экспертамі Міжнароднай кнігі рэкордаў INTERRECORD. Пра тое, што ён паб'е рэкорд менавіта Тома Круза, Юрый даведаўся ў апошні момант.

«Найс ту хэв», як кажуць, але гэта не было прынцыповым момантам. Хаця цяпер мая жонка можа ганарыцца тым, што я круцейшы за Тома — гэта прыемна гучыць», — жартуе спартсмен.

Біць парашутныя рэкорды Юрый настроены і далей. Паводле яго слоў, у спорце яшчэ шмат катэгорый, у якіх можна паставіць рэкорды.

«Было б сапраўды крута, вядома, зайсці на тэрыторыю таго ж Баумгартнера, які скакаў са стратасферы. Але пакуль што Том Круз — таксама нядрэнна!» — распавядае рэкардсмен.

Каментары3

  • Вадзім
    03.01.2025
    -25, кіслароду не хапае, а гэта ўсё яшчэ больш чым на кілометр ніжэй за Джамалунгму
  • Alex
    03.01.2025
    Экстрэмiсты у Беларусi, а Юрый экстрэмал.
  • Грамадзянскі экстрэміст
    03.01.2025
    У 2020-ым скокнулі мы з вельмі высокай вышыні.
    Мо час ужо раскрыць наш спрадвечны БЧБ парашут?

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць