У сваім апошнім матчы 2024 года беларускі хакеіст «Вашынгтона» Аляксей Протас закінуў чарговыя дзве шайбы. Яго каманда перамагла «Бостан» з лікам 3:1.

фота nhl.com
Протас выходзіў у першым звяне, правёў 17:30 гульнявога часу, зарабіў 2 (2+0) балы і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці +2.
Цяпер на рахунку беларуса стала 32 (16+16) балы, набраныя ў 37 матчах рэгулярнага чэмпіянат НХЛ.
Ён займае 50-е месца ў лізе па гэтым паказчыку.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары