Грамадства99

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Беларускага дыпламата з пасольства Беларусі ў Малдове, якога нібыта спрабавалі завербаваць у Кішынёве польскія спецслужбы, завуць Уладзімір Зубкоў. Ён з'яўляўся супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Reform.news даведаўся яго імя і падрабязнасці яго жыццёвага шляху.

У рэпартажы пра спецаперацыю КДБ у Малдове, які 10 снежня паказалі ў эфіры «Беларусь 1», сцвярджалася, што польскі дыпламат прапанаваў беларускаму калегу 100 тысяч еўра за працу на спецслужбы Польшчы, але беларус адмовіўся ад супрацоўніцтва, змог запісаць іх размову і нават зняць частку сустрэчы на відэа. Было агучана толькі імя беларускага дыпламата. Яго завуць «Валодзя». Так яго называў польскі калега Марцін Грабовіч. Інтэрв'ю з «Валодзем» беларускімі прапагандыстамі запісвалася са спіны. Твар быў схаваны. Прозвішча не называлася.

У беларускай амбасадзе не так шмат дыпламатаў з імем Уладзімір. Дакладней такіх дыпламатаў усяго адзін — гэта Уладзімір Зубкоў. У сеціве практычна няма інфармацыі пра дыпламата Уладзіміра Зубкова, невядома нават яго імя па бацьку, але досыць шмат згадак пра выпускніка Вайсковай акадэміі Беларусі Уладзіміра Анатольевіча Зубкова.

Гэты Зубкоў нарадзіўся 3 жніўня 1984 года. Вучыўся ў Мінскім сувораўскім вучылішчы (46-ы выпуск, другая рота). Затым паступіў у Вайсковую акадэмію на факультэт пагранічных войскаў. 

8 мая 2015 года Зубкову ўручылі медаль «за ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені. Мяркуючы па ўзнагародным дакуменце, у памежнікі «Валодзя» не пайшоў, а працаўладкаваўся ў Галоўнае ўпраўленне КДБ Беларусі. У 2015 годзе ён працаваў на пасадзе «галоўны рэферэнт аддзела ГУ КДБ РБ».

Reform.news звярнуўся па дапамогу да «Кіберпартызанаў». Сапраўды, у пасольстве Беларусі ў Малдове ў якасці дарадцы працуе той самы кадравы супрацоўнік КДБ Уладзімір Анатольевіч Зубкоў.

Ці можа кадравы супрацоўнік КДБ працаваць у пасольстве дарадцам? Па словах былога дыпламата Валерыя Кавалеўскага з Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, такое бывае.

«Супрацоўнік спецслужбы адкрыта заяўляе: «Я прыехаў ад КДБ, мая задача — контрразведка, супрацоўніцтва з мясцовымі спецслужбамі па пытаннях барацьбы з тэрарызмам, наркатрафікам і гэтак далей».

Аднак, адзначае Кавалеўскі, бываюць сітуацыі, калі работнікі спецслужбаў прыязджаюць пад прыкрыццём. У такім выпадку ўлады прымаючай краіны могуць выслаць такіх супрацоўнікаў з-за дзейнасці, якая не адпавядае заяўленай мэты.

Цалкам тэкст па спасылцы.

Каментары9

  • Кастусь
    16.12.2024
    Тыповая кар'ера лукашысцкага апрычніка:
    - Антыбеларуская бурса імя ката беларускага народа Суворава, які з'яўляўся адданым карнікам расейскага самдзяржаўя
    - Корачка на нібыта агульнавайсковым факультэце, які насамрэч рыхтуе палітычную паліцыю дыктатара - КДБ.
    - Вярбоўка ФСБ, каб вынішчаць беларушчыну і выконваць ролю вока Крамля, прыглядаючы за дыктатарам і ягонай наменклатурай. За гэта і напрацаваная азіёпская мядалька ад расейскіх гаспадароў.
  • Андрусь
    16.12.2024
    Руки прочь от наших польских спецслужб!
  • "Непадкупная" шалупонь
    16.12.2024
    Каб мог узяць, то ўзяў бы :) Цяпер мядальку атрымае і цукеркі "Сталічныя", а не грошы.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць