Свет1717

«Прыехалі на нашы КПП, стралялі ў паветра». Расійскія базы ў Сірыі цалкам ізаляваныя паўстанцамі

Расійскія ваенкары пішуць аб блакаванні сіламі паўстанцаў вайсковых аб'ектаў Расіі па ўсёй Сірыі, уключаючы марскі порт Тартус, авіябазу Хмеймім і іншыя месцы дыслакацыі. Блакуюць расійскіх вайскоўцаў нават атрады курдаў, якіх падтрымліваюць ЗША.

Байцы сірыйскай апазіцыі стаяць на борце захопленага знішчальніка ВПС Сірыі ў вайсковым аэрапорце Хамы. Фота: Ghaith Alsayed / AP

Буйны тэлеграм-канал расійскіх ваенкораў «Рыбарь» панікуе, што на гэты момант уся ваенная прысутнасць Расіі ў блізкаўсходнім рэгіёне «вісіць на валаску».

Сірыйскія паўстанцы, якія зрынулі рэжым Башара Асада і сталі новай уладай у краіне, блакавалі адзіны ў Міжземным моры расійскі вайсковы порт Тартус (але баявыя караблі адтуль сышлі), а таксама ізалявалі адзіную ў Сірыі расійскую авіябазу Хмеймім і нафтавы завод каля горада Хомс, які ахоўваецца расійскім гарнізонам.

Апроч гэтага, «Рыбарь» піша аб блакаванні некалькіх іншых расійскіх вайсковых аб'ектаў на поўначы Сірыі атрадамі курдаў, якія напрамую падтрымліваюцца Злучанымі Штатамі.

Датычна ізалявання авіябазы Хмеймім таксама выказаўся ваенкар Fighterbomber. Па яго словах, «узброеныя атрады апазіцыі» ўзялі базу пад агнявы кантроль і нават прыязджалі на яе КПП, страляючы ў паветра.

Сям’я Асадаў кіравала Сірыяй 54 гады. Ахвярамі яе дыктатуры і развязанай імі грамадзянскай вайны сталі сотні тысяч людзей.

У рэальнасці рэжым Асада абапіраўся на меншасць насельніцтва краіны — алавітаў (Асады самі алавіты) і хрысціянаў розных канфесій. У той жа час супраць яго выступалі суніты, якія складаюць большасць насельніцтва краіны, і друзы, а таксама свецкія сірыйцы, якія выступаюць за дэмакратычны лад. Курды балансавалі між урадам і апазіцыяй, бо маюць уласныя інтарэсы.

Падаўленне масавых пратэстаў 2011 года выклікала грамадзянскую вайну. Асад застаўся ва ўладзе дзякуючы таму, што на яго баку ваявалі інтэрвенты з Расіі і Ірана. Паўстанцаў падтрымлівалі Турцыя і Саудаўская Аравія. ЗША доўгі час не ўмешваліся, але за апошнія гады ўзброілі і падрыхтавалі Свабодную сірыйскую армію ў кантраляваным імі анклаве на ўсходзе краіны. Менавіта ССА першай увайшла ў Дамаск учора.

Рэжым Асада паў за 10 дзён у выніку маланкавага наступу паўстанцаў — пасля таго, як Турцыя да іншыя краіны забяспечылі іх мінімумам сучасных узбраенняў.

Расія на гэты раз не магла ім дапамагчы, бо перакінула ўсе свае сілы ва Украіну. А іранскіх проксі разграміў Ізраіль у Ліване. 

Каментары17

  • Пецька
    08.12.2024
    пыня с питерской подворотни понимает только закон силы, - сам то силу показываешь, или на диване?
  • Страшынька
    08.12.2024
    Сірыйскія валацугі-ноўнэймы: ціха бяруць краіну за 3 дні.
    Сусветна прызнаная легітымная Нацыянальная Прэзідэнт-элект Беларусі: трэба трымаць Беларусь на павестцы дня.
  • Абмен
    08.12.2024
    Зараз можна абмяняць на Асада

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць