Свет1414

Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях

ВПС Ізраіля актывізаваліся ў Сірыі пасля падзення рэжыму Асада.

Скрыншот відэа

Ізраільскія ВПС нанеслі ўдары па некалькіх аб'ектах у Дамаску. Пад удары трапілі будынкі штаб-кватэры сірыйскай мытні і вайсковай разведкі ў комплексе бяспекі ў раёне Кафр-Суса. Акрамя таго, ізраільскія ВПС нанеслі ўдары па складах са зброяй у паўднёвых раёнах Сірыі

Ізраільскія вайскоўцы таксама нанеслі ўдары па даследчым цэнтры ў Дамаску. Паводле крыніц Reuters, там маглі распрацоўвацца іранскія ракеты далёкага радыусу дзеяння.

Пасля падзення рэжыму Башара Асада і яго ўцёкаў з краіны ізраільская армія заняла буферную зону на спрэчных Галанскіх вышынях «для забеспячэння бяспекі ізраільскіх грамад». Ізраіль кантралюе большую частку вышыняў з часоў Шасцідзённай вайны 1967 года. У 1981 годзе ён анексаваў гэтую тэрыторыю, нягледзячы на пазіцыю ААН. На мяжы была створана дэмілітарызаваная буферная зона.

На мяжу з Сірыяй на Галанскіх вышынях сёння асабіста прыбыў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху. Ён назваў дзень падзення рэжыму Асада «гістарычным» і заявіў, што гэта стала магчымым дзякуючы супраціву, які Ізраіль аказваў Ірану і «Хезбале» ў Ліване.

Уваход ізраільскай арміі на сірыйскую частку вышынь Нетаньяху растлумачыў тым, што з-за вываду сірыйскіх войскаў перастала дзейнічаць пагадненне аб размежаванні з Сірыяй 1974 года.

Каментары14

  • Израиль - оккупант
    08.12.2024
    Типичная оккупация, ничем не лучше действий россиян и путина
  • Андрей
    08.12.2024
    Победившая оппозиция сделает вид что не заметила. Некогда, празднует победу.
  • Кацнельсон
    08.12.2024
    Сейчас самое хорошее время для Израиля чтобы отсобачить анклав друзов и некоторые другие территории с пресной водой.

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію4

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму2

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны5

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію4

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць