Свет1414

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Яшчэ раней жыхары горада пачалі зносіць статуі Асадаў.

Расійскі фрэгат «Адмірал Галаўко». Фота: Мінабароны Расіі

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў буйны партовы горад Тартус, паведамляе Al Jazeera. Мясцовыя жыхары яшчэ раней узнялі сцягі апазіцыі і пачалі руйнаванне статуй Асадаў.

У Тартусе размешчана расійская ваенна-марская база. Розныя крыніцы яшчэ напярэдадні паведамлялі, што расіяне пачалі выводзіць караблі з Тартуса.

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што з вучэнняў у Міжземным моры на базу не вярнуліся два з шасці караблёў ВМФ Расіі. Тартус пакінулі фрэгат «Адмірал Гаршкоў» і дапаможнае судна «Ельня», пішуць OSINT-аналітыкі.

Цяпер на базе знаходзяцца фрэгат «Адмірал Галаўко», вартавы карабель «Адмірал Грыгаравіч», дапаможнае судна «Вязьма» і падводная лодка «Наварасійск».

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны таксама паведамляла, што Расія наўмысна выводзіць караблі з Тартуса. Пры гэтым МЗС Расіі напярэдадні абвяргала інфармацыю пра вывад караблёў.

Расійскія праваенныя блогеры пісалі пра падрыхтоўку да эвакуацыі і авіябазы ў Хмейміме побач з Латакіяй. Паводле некаторых звестак, у Латакію таксама ўвайшлі сірыйскія паўстанцы.

База ў Тартусе — адзіны апорны пункт расійскага флоту ў Міжземным моры. Яе страта нанесла б крытычны ўдар па ўплыве Крамля ў Паўночнай Афрыцы ва ўмовах закрыцця Басфора для расійскіх ваенных караблёў.

Каментары14

  • Nbh
    08.12.2024
    А у нас калi пачнецца?
  • Квас
    08.12.2024
    Кольцо у деда сужается.
  • Пан Усялян
    08.12.2024
    "Цяпер на базе знаходзяцца фрэгат «Адмірал Галаўко», вартавы карабель «Адмірал Грыгаравіч», дапаможнае судна «Вязьма» і падводная лодка «Наварасійск»" - Напэўна не здолелі адпаліць рухавікі ў бляшанках... Другое войска свету...

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць