Грамадства66

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-2025

Першы стрым пасля вызвалення з калоніі правёў 31 кастрычніка экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў, піша «Позірк».

У 2020 годзе Андрэя Дзмітрыева зарэгістравалі ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. Фота: Наша Ніва 

«Я заўсёды быў упэўнены, што ўдзельнічаць [у выбарчай кампаніі] трэба, і мы многа спрачаліся з іншымі ўдзельнікамі палітычных партый і арганізацый. Гэта першая кампанія, дзе я думаю, што задача галоўная не ў тым, каб абавязкова вылучыць кандыдата. Я думаю, што гэта можа даць хутчэй негатыўны эфект», — заявіў Дзмітрыеў падчас анлайн-трансляцыі ў сваім інстаграм-акаўнце, за якой у розны час сачыла ад 85 да 104 чалавек.

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2020 нагадаў, што сёння ёсць «партыя ўлады», якая «вылучае такіх мультыкандыдатаў», і ў гэтых умовах «галоўнай датай з’яўляецца не 26-га, галоўнай датай з’яўляецца 27 студзеня і які шлях будзе ўзяты пасля гэтага».

«Гэта будзе шлях на яшчэ большае павелічэнне канфрантацыі ўнутранай, знешняй, шлях, які будзе яшчэ больш павялічваць ізаляцыю? Ці гэта будзе шлях паступовага, але ўнутранага астывання, пашырэння прасторы для дыялогу, уключэння Беларусі ў міжнародны парадак дня?» — паставіў пытанне Дзмітрыеў.

Ён зачытаў каментар жанчыны, якая выказала меркаванне, што «будзе толькі горш», і часткова з ёй згадзіўся.

«Нас чакаюць вельмі складаныя часы менавіта з пункту гледжання міжнароднага парадку. Не хачу быць прадвеснікам і кагосьці пужаць, але, канечне, праводзячы аналогіі гістарычныя, пакуль мы ідзём найгоршым з магчымых трэндаў… Калі глядзець на тое, як развіваюцца адносіны, як бакі, якія проціборствуюць, адзін да аднаго ставяцца, як яны адзін аднаго не чуюць, якую мэту яны ставяць», — лічыць Дзмітрыеў.

Палітык звярнуў увагу, што гэта першы раз, калі на выбары ідуць чыноўнікі.

«Такога яшчэ не было. Заўсёды было, што гэта былі людзі праўладныя ці з альтэрнатыўнымі поглядамі. А тут, можна сказаць, досвед, які ўзялі з мясцовых і парламенцкіх кампаній і перанеслі ў прэзідэнцкую», — адзначыў прамоўца.

На выбарах-2020 Дзмітрыеў атрымаў, паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, 1,21% галасоў. Паводле пратаколаў з участкаў, дзе падлік галасоў вёўся ў прысутнасці незалежных назіральнікаў, ён набіраў нават менш: толькі каля 0,4% галасоў.

У студзені 2023 года палітык быў затрыманы і пасля асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Выйшаў на волю 20 красавіка 2024 года, адбыўшы тэрмін зняволення.

Каментары6

  • Мутны
    01.11.2024
    Памятаю, як Някляеў расчаравана выказаўся, што яго ўцягнулі ў брудную справу непрыстойныя людзі (не цытата, але сэнс такі). Ён дыстанцыяваўся ад "Гавары праўду" і больш з імі не меў справаў. Паказальна? Для мяне - так.
  • Беларус
    01.11.2024
    Ізноўку НН зачымсьці называе лукашэнкашскі сурагат "прэзідэнцкімі выбарамі"...

    А спадара Дзьмітрыева насамрэч шкада. Канешне, калі краіна акупавана і саджаюць за лайк - няма сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў, бо гэта кандыды ў палітвязьні. І наўрадці ён сумленна хоча вывесьці злачынцу з ягонай зграяй садыстаў з міжнароднай ізаляцыі - гэта частка дамовы з хунтай і варта ставіцца да такіх заяў яа да "пакаяльных відэа". Таму як з-пад акупацыі няма магчымасьці выказваць свае думкі публічна і без наступстваў.

    А вось матывацыю называць публічна гэты цырк "выбарамі прэзідэнта", знаходзячыся ў вольнай краіне ЕЗ, можна акрэсліць проста - перагорнутая старонка. І вось гэта сапраўдная проблема. Бо тыя, што мусяць спрыяць паразуменьню, спрыяюць якраз адваротнаму.

    Жыве Беларусь!
    Слава Ўкраіне!
  • FF
    01.11.2024
    Мутны, уцягнулі ці ўцягнуўся – добрае пытанне, але менавіта Дзмітрыеў прывёз Кастусёву 100 тысяч даляраў з Масквы за зняццё з выбараў на падтрымку Някляева

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»15

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як склаўся лёс іранскай жанчыны, якая ў знак пратэсту распранулася ва ўніверсітэцкім дворыку16

Кіроўца, які кіраваў мікрааўтобусам з беларускімі турыстамі ў Грузіі, не меў адпаведных правоў6

Вясной пад Гроднам збіраюцца адкрыць «Стары горад»2

Немаўля на Гомельшчыне назвалі Дабрыня Мікіціч9

Гэтыя краіны публічна падтрымліваюць Інфанціна, а гэтыя — супраць

Расійскі пенсіянер загінуў на вайне. Затое яго сястры-беларусцы пашанцавала — атрымала адну пятую «Лады»

Чаму ў мінскім метро дзверы вагона часта зачыняюцца перад самым носам пасажыраў? Адказвае машыніст3

Лукашэнка заявіў, што злавіў 54‑кілаграмовага сома на Прыпяці. У папярэдняй байцы гэты ж сом важыў 57 кг12

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»15

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць