Грамадства1919

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»

Былы ўдзельнік «Гавары праўду» ананімна падзяліўся з «Нашай Нівай» рэакцыяй на артыкул Андрэя Дзмітрыева, у якім той заклікае Захад да вяртання паслоў у Мінск. А таксама расказаў, чаму з радараў знік Сяргей Чэрачань і як трымаюць «на алоўку» Таццяну Караткевіч.

Андрэй Дзмітрыеў. У 2020 годзе яго зарэгістравалі ў якасці спарынг-партнёра на прэзідэнцкіх выбарах разам з Ганнай Канапацкай і Сяргеем Чэрачнем

Наш суразмоўца ведае Андрэя Дзмітрыева на працягу амаль сямі гадоў і ўпэўнены, што той хацеў бы выказацца яшчэ пра многае, але тое, што з’явілася на старонках часопіса «IPG — Міжнародная палітыка і грамадства» — адзінае, што яму пакуль дазволілі.

«Наколькі я ведаю, Андрэю забараняюць нават нармальна весці сацсеткі. Калі ён вызваліўся з турмы, яму сказалі: калі ў сацсетках не тое нешта выйдзе, адразу вернешся ў турму. Па вызваленні я даслаў Андрэю паведамленне, а ён у адказ толькі «прывітанне». І я не ўпэўнены, што гэта ён сам мне адказаў. Але я дакладна ведаю, што ён не ствараў бы артыкул пад заказ. Хутчэй, тэкст пісаўся ад душы, але ў межах дазволенага».

Суразмоўца адзначае, што ў яго шмат пытанняў наконт таго, чаму гэты артыкул быў апублікаваны менавіта цяпер, але ён лічыць, што адказы мы атрымаем, толькі калі ўлада зменіцца і праўда будзе бяспечнай.

«Я калісьці нефармальна спытаў у Андрэя пра 2010 год: маўляў, усе крытыкуюць твой учынак з тым «пакаяльным відэа». І ён тады адказаў: «Ведаеш, як было ўсё? У КДБ мяне трымалі тыдзень, сказалі, што калі выйду, то толькі старым дзедам, трухлявым і бяззубым. А потым паказалі праз акно жонку і сказалі, што мае дзеці пабачаць яе таксама, толькі калі яна бабуляй зробіцца. Ці я на камеру скажу, што трэба». Ну вось ён і сказаў».

Артыкул Дзмітрыева быў апублікаваны на фоне навіны пра затрыманне яшчэ адной лідаркі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч. Суразмоўца адзначае, што з абаімі размаўляў на тэму выезду з Беларусі, але кожны з іх знаходзіў свае прычыны заставацца.

«Таццяна сёння проста хоча спакою. Яна дапамагала людзям, гуляла ў футбол. Але вось ёй згадалі 2020 год… Ведаю, што ёй нават не дазвалялі лезці ў нейкія зборы подпісаў за лавачкі. Яна нешта пачынала рабіць, а ёй адразу: «Ты акуратней».

Таццяна Караткевіч.

У Андрэя ж хоць і жонка ў Іспаніі жыве, але ён бы сябе за мяжой не знайшоў, мне здаецца. Ён нічога не ўмее рабіць, ён палітык. І як па мне, то ён — самы моцны паліттэхнолаг у Беларусі. Чалавек, які з маладых гадоў займаўся вывучэннем паліталогіі. Чаму ў 2010 годзе Уладзіміра Някляева вылучылі ў прэзідэнты? Таму што Дзмітрыеву было толькі 29 гадоў. А гэта ён сам, па вялікім рахунку, арганізаваў тую прэзідэнцкую кампанію. У 2015-м яму яшчэ было 34, таму на выбары пайшла Караткевіч. Ён планамерна ішоў да таго, каб самастойна вылучыцца на выбарах у 2020-м.

У нас не ва ўсім сыходзяцца погляды з Андрэем, але тое, што ён моцны паліттэхнолаг — гэта праўда. І ён не бачыць сябе нідзе, акрамя палітыкі. Які-ніякі рэйтынг у яго ў Беларусі ёсць. А тыя, хто ўнутры краіны, менш слухаюць палітыкаў, якія за мяжой.

І знаходзячыся ў Беларусі, Дзмітрыеў можа людзей і падбадзёрваць, і падштурхоўваць. Такіх, хто не асабліва радыкальны, але хоча змены ўлады».

Маючы статус «экстрэміста» і судзімасць, Дзмітрыеў па законе не зможа ўдзельнічаць у новых выбарах.

У пачатку 2021 года Дзмітрыеў анансаваў стварэнне «Нашай партыі», праўда, уся дзейнасць прыціхла пасля арышту і пасадкі самога лідара ў 2023-м.

Суразмоўца «Нашы Нівы» знаёмы асабіста і яшчэ з адным экс-кандыдатам у прэзідэнты-2020 — Сяргеем Чэрачнем. Ён мяркуе, што той вымушана замоўк менавіта пасля прысуду Дзмітрыеву.

Сяргей Чэрачань

«Сяргей крытыкаваў улады яшчэ менш, чым Дзмітрыеў. Але калі Андрэй найперш — палітык, ён мог разглядаць турму як дадатковую палітычную школу, то Сяргей — у першую чаргу бізнэсмэн, якому ёсць што губляць. Таму ён цяпер і маўчыць».

Хто ж тады можа пайсці на выбары-2025?

«Я такіх людзей не бачу, — кажа суразмоўца. — Будуць, можа, Канапацкая і Гайдукевіч, але гэта не апазіцыя. Апазіцыя — гэта, калі ты крытыкуеш апанента. А сёння мы бачым, што ніякая крытыка ўлады недапушчальная ў Беларусі.

Для таго, каб паспрабаваць ісці на выбары, трэба быць моцным чалавекам, настолькі, каб не баяцца сесці ў турму, а ўсе такія людзі ці ўжо сядзяць, ці з’ехалі за мяжу».

Каментары19

  • Anatol Starkou
    15.10.2024
    З такімі ЕўраПоглядамі на Еўропу Андрэй яшчэ насядзіцца. До обещанного ему старческого возраста сможет сидеть и молиться на зоне на ЕС.
  • Куль
    15.10.2024
    Перечень просто жадный упырь. А тут его выставляют борцом который вынуждено молчит. Если Дмитириев такой же, то я сожалею
  • Pcič
    15.10.2024
    Ён такі таленавіты палітолаг і ня ведаў метады карнікаў ?! Нейкая малаімаверная лухта тут прыведзеная.

Цяпер чытаюць

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Усе навіны →
Усе навіны

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту3

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня1

Прапагандысты анансавалі інтэрв'ю з усімі палякамі, асуджанымі ў Беларусі за шпіянаж3

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне7

Выдалены тэлеграм-канал школьнікаў, якія выступалі супраць пакістанскіх мігрантаў, прызналі «экстрэмісцкім»3

Прыкметна павялічылася колькасць пенсіянераў, якія працуюць5

З'явіліся ФОТЫ з выступлення Віктара Цоя ў Мінску ў 1989 годзе17

У нямецкай амбасадзе больш нельга будзе абскардзіць адмову ў візе4

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць