Грамадства55

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла ў каментары расійскаму агенцтву «РИА-Новости», што ў Мінску гатовыя весці перамовы з любой краінай аб урэгуляванні складаных сітуацый.

Наталля Эйсмант. Фота: Maxim Shemetov / Pool Photo via AP

«Мы гатовы і адкрытыя з любой краінай весці перамовы аб нармалізацыі адносін і ўрэгуляванні ўсіх складаных сітуацый. Справа ў гэтым выпадку ў нашых суседзях», — сказала Эйсмант.

Адносна будучых перамоў з Літвой яна адзначыла, што «і фармат, і іх змест вызначаюць два бакі».

«Думаю, вызначацца. Мы гатовыя да ўсяго», — падкрэсліла Наталля Эйсмант.

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая з канца кастрычніка да 30 лістапада. Рашэнне аб гэтым было прынята літоўскім бокам пасля таго, як метэазонды кантрабандыстаў шматразова парушалі паветраную прастору Літвы, што прыводзіла да паралізавання працы Віленскага аэрапорта.

Каментары5

  • Дзякуй Спадары Трамп , за вашу пераможаную Рэйганскую нафтавую стратэгію !
    11.11.2025
    РБ і Трамп, ЦУДОЎНАЯ НАВІНА ! Вялікі Дзякуй Спадары Трамп і Пазьняк, за вашу пераможаную Рэйганскую нафтавую стратэгію ! Яна зноў добра працуе ! усе грошы якія зарабляе Маскоўская імерыя гэта : нафта і газ. Спадар Трамп мае рацыю , усё спрацуе як ў 1991
  • Ботам
    11.11.2025
    Дзякуй Спадары Трамп , за вашу пераможаную Рэйганскую нафтавую стратэгію !, Дайце гэтаму лукаботу цукерку, столькі капіраваць лукашыскую метадычку.
  • Час надыйдзе
    12.11.2025
    Массандра готовься к тюрьме...

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў4

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вучыч пайшоў у адстаўку з пасады прэзідэнта Сербіі. Каб стаць прэм'ерам1

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні46

«Бачылі нейкіх робатаў». Побач з базай ВПС у Англіі арыштавалі пяць чалавек — іх падазраюць у падрыхтоўцы тэракту2

Таксістам загадалі тэрмінова зняць усю рэкламу казіно і букмекераў з бартоў машын4

На Берасцейшчыне Mercedes пратараніў Volkswagen на пераходзе. Два чалавекі загінулі

Расійскія трэнеры сцвярджаюць, што дзяржынскі «Арсенал» кінуў іх на 40 тысяч долараў. Клуб пагражае ім крыміналкай1

Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»17

Mark Formelle упершыню выпусціў калекцыю plus size. Што па цэнах6

Улады абяцаюць кампенсацыю жыхарам з Жукоўскага, якіх заліло праз прарыў трубаправода1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў4

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць