Грамадства22

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну

Былы жыхар Рэчыцы, які апошнія гады жыў у Мінску і там у красавіку быў затрыманы, Вадзім Здаравеннаў, асуджаны на пазбаўленне волі. Прысуд вынеслі 10 лістапада ў Мінску і прызначылі былому рэчычаніну 2 гады пазбаўлення волі, піша «Флагшток». 

Вадзім Здаравеннаў. Фота: сацсеткі

Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса па адным эпізодзе — за адзін негатыўны каментар у адрас дыктатара, распавёў «Флагштоку» знаёмы Вадзіма, які быў шакаваны жорсткасцю прысуда.

Былы рэчычанін прафесійна займаўся фатаграфаваннем. Да яго прыйшлі сілавікі праз некалькі дзён пасля таго, як на ўездзе ў Беларусь затрымалі ягонага брата Алеся Здаравеннава, актывіста з Рэчыцы.

Справай Алеся займаўся КДБ, у чым яго абвінавачваюць — дагэтуль невядома, суд над ім пакуль не прызначаны. Алеся затрымалі ў канцы сакавіка на мяжы з Літвой, адкуль ён вяртаўся пасля заробкаў. Спачатку ў яго знайшлі «экстрэмізм» у тэлефоне і асудзілі на адміністрацыйны арышт.

Затым Алеся ўзялі пад варту па абвінавачванні ў палітычна матываваным крымінальным артыкуле. Яго працягваюць утрымліваць у СІЗА Гродна.

Алесь Здаравеннаў. Фота: сацсеткі

У 2020 годзе Алесь браў удзел у мірных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. За гэта яго тады прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Наступны раз яго аштрафавалі на 1160 рублёў за вывешаны на ўласным падворку беларускі нацыянальны сцяг.

Каментары2

  • Ёсік
    11.11.2025
    Колькі абяцаў Трамп вызваліць закладнікаў? 50? Шчэ не сустракаліся, а ўжо на замену будучым вызваленым зграя хапае новых, і здаецца, не ў прапорцыі 1 да 1.
  • А+
    11.11.2025
    Речичане я Вами горжусь. Как и горжусь всеми кто остается ЛЮДЬМИ по отношению к мразотной власти и системе силовиков.......

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць