Грамадства22

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

У Тайландзе пасля перавароту экскурсійнага аўтобуса ў рэанімацыі апынулася 28‑гадовая беларуска Настасся Ясюкевіч. Ён тэрмінова патрэбны донары з рэдкай для Тайланда групай крыві — трэцяя адмоўная, піша «Маскоўскі камсамолец».

Настасся Ясюкевіч. Фота: інстаграм дзяўчыны

Аварыя здарылася 6 лістапада ў правінцыі Канчанабуры на маршруце да ракі Квай, экскурсійны аўтобус з турыстамі перакуліўся і зваліўся з узвышша. Пацярпелі грамадзяне Расіі і Беларусі, два чалавекі трапілі ў рэанімацыю (усяго ў спісе тых, хто трапіў у бальніцу, было 12 чалавек — так можна меркаваць з фота спісу, якое выклалі ў інтэрнэт).

Па словах валанцёраў, цяпер праца хірургаў у шпіталі спынілася. У банку крыві шпіталя пуста.

У 28‑гадовай беларускі шматлікія пераломы — рэбры, скула, пазваночнік. Жанчыне выдалілі селязёнку і жоўцевы пузыр.

«Самы моцны ўдар прыйшоўся на левы бок — людзі, якія там сядзелі, пацярпелі мацней за астатніх. Насця, наша сяброўка, знаходзілася з левага боку…», — расказваў пра яе «Анлайнеру» мужчына, які знаходзіўся ў тым аўтобусе. 

«Хуткая, дарэчы, прыехала вельмі хутка, цягам трох хвілін. Мы з Насцяй паехалі ў найбліжэйшую бальніцу. Яна знаходзілася, мякка скажам, у нейкай глухмені, МРТ там не было. Тады Насцю перанакіравалі ў найбліжэйшы «райцэнтр». Я паехаў з ёй, бо трохі ведаю англійскую.

Бальніца аказалася дзяржаўнай, там Насцю прынялі, зрабілі КТ, МРТ і гэтак далей. Выявілася, што ў яе зламаныя некалькі рэбраў і з аднаго, і з другога боку. Таксама разрыў селязёнкі, нейкія пашкоджанні печані, а яшчэ зламаны дзясяты пазванок ў грудным аддзеле.

Насці тэрмінова патрэбная была аперацыя па выдаленні селязёнкі. Паколькі я быў адзіным, хто ведае Насцю, з мяне ўзялі згоду на правядзенне аперацыі. Пасля аперацыі яе паклалі ў інтэнсіўную тэрапію, і там яна дагэтуль. Мы наведваем яе кожны дзень. Ёй робіцца лепш. Лекары кажуць, што стан стабільны, больш аперацыя не патрэбная. Але пачынаецца доўгае аднаўленне», — казаў раней яе знаёмы.

Пасля аварыі Настасся страціла шмат крыві, піша «Маскоўскі камсамолец». Па словах Святланы Шарстабоявай, якая дапамагае рускамоўным у Тайландзе, у банку крыві бальніцы пуста, запасы вычарпаны, праца хірургаў фактычна спыненая. Тым часам дзяўчыне патрабуецца экстранная аперацыя і пераліванне крыві.

Святлана просіць адгукнуцца донараў з трэцяй адмоўнай групай крыві, якая рэдка сустракаецца ў Тайладзе.

У фэйсбуку можна пабачыць аб'явы аб тым, што для Настассі шукаюць донараў крыві.

У Настассі пяцігадовы сын. Бацькі пацярпелай таксама шукаюць чалавека, які змог бы аказваць догляд у палаце, і гатовы аплаціць яго працу.

Раней у МЗС паведамлялі, што пацярпелая беларуска знаходзіцца пад наглядам дактароў у стабільным стане і атрымлівае неабходную медыцынскую дапамогу.

Скрыншот відэа

Каментары2

  • Алена
    12.11.2025
    Бедная дзяўчына, трымайся! Вельмі за цябе баліць❤️‍🩹
  • Тэкля
    12.11.2025
    У мяне трэцяя рэзус-адмоўная... Сапраўды, рэдкая група з адмоўным рэзусам нават у Беларусі. Таксама калісьці спазнала праблемы з гэтай нагоды...

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат7

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі ставіць навагоднюю ёлку ФОТАФАКТ5

МЗС Украіны патлумачыла, чаму не закрывае пасольства ў Беларусі1

У пяць разоў павялічаць падаткі на люксавыя матацыклы3

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Старшыня асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў назваў Беларусь «тэрарыстычнай дзяржавай»24

Грамадзяніна Індыі трымаюць у палоне ў Беларусі і патрабуюць выкуп3

Рыжанкоў: Мы гатовыя да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў5

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне3

У Расіі прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Ён выйшаў на сцэну і адразу грымнуўся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат7

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць