Гісторыя11

«Мы заўсёды лічылі сябе старажыламі». Аналіз ДНК паказаў, што сям’я з Германіі жыве ў сваёй вёсцы ўжо тры тысячы гадоў

Манфрэд Гухтгаўзен з нямецкай вёсачкі Фёрстэ ў Ніжняй Саксоніі і не здагадваўся, што яго карані сягаюць у такую глыбіню стагоддзяў. Як высветлілі навукоўцы, каля трох тысяч гадоў таму яго продкі жылі ў пячоры ўсяго за два кіламетры ад яго цяперашняга дома — прынамсі 120 пакаленняў роду Гухтгаўзенаў не пакідалі гэтых мясцін.

Рэканструкцыя выгляду мужчыны з Ліхтэнштайнскай пячоры, які жыў каля трох тысяч гадоў таму, і нашчадак гэтых людзей, Манфрэд Гухтгаўзен, які ўсё яшчэ жыве ў гэтай мясцовасці. Фота: Bild

Астанкі і ДНК

У 1980 годзе археолагі знайшлі ў Ліхтэнштайнскай пячоры 4200 костак і фрагментаў костак каля 60 чалавек — ад немаўлят да старых, пахаваных прыкладна ў 1000 годзе да н. э. Сярод знаходак былі бронзавыя ўпрыгожанні, кераміка, косткі жывёл, насенне раслін і рэшткі адзення, расказвае выданне Bild.

Дырэктарка музея HöhlenErlebnisZentrum у Бад-Грундзе, доктарка Брыгiтэ Морыц тлумачыць:

«Памерлых спачатку хавалі ў іншым месцы, а потым пераносілі сюды. Гэта было паўторнае пахаванне — падарожжа ў свет памерлых». Сляды вогнішчаў у пячоры сведчаць пра тое, што тут адбываліся пахавальныя рытуалы.

У 2007 годзе даследчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта здолелі расшыфраваць старажытную ДНК астанкаў. Тады яны прапанавалі жыхарам суседняй вёскі Фёрстэ здаць узоры сліны. Гухтгаўзен быў сярод 120 добраахвотнікаў.

«Праз дзевяць месяцаў я атрымаў ліст ад акружной адміністрацыі. Там было напісана: вы — адзін з тых з пячоры. Я падумаў, што гэта памылка». Але не, усё аказалася праўдай», — узгадвае ён.

Магчыма, яны былі гандлярамі соллю

Што вядома пра тых, хто жыў тры тысячы гадоў таму? «Шмат чаго! На іхніх костках няма слядоў цяжкай фізічнай працы, раненняў або гвалту», — кажа Морыц. Верагодна, яны былі гандлярамі соллю.

«Белае золата» здабывалі з салёнай вады, выпарваючы яе ў гліняных пасудзінах. «Умовы ў Гарцы былі для гэтага ідэальныя», — дадае яна.

Дзякуючы аналізу ДНК і іншым метадам навукоўцы цяпер нават ведаюць, як гэтыя людзі выглядалі: рост, колер вачэй і валасоў былі падобныя да аблічча сучасных жыхароў рэгіёна.

У Гухтгаўзена двое сыноў, адзін з іх застаўся жыць у вёсцы — як і сотні ягоных продкаў. «Тут так прыгожа, што тут можна жыць вечна», — кажа ён.

Каментары1

  • Ярослав
    10.11.2025
    А нам,що слабо повторити його успіх?Що заважає?

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць