Грамадства3838

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

9 лістапада палітвязень Віктар Бабарыка адзначае ў няволі ўжо шосты дзень народзінаў. Яму споўнілася 62 гады. Вядома пра яго цяпер вельмі няшмат. Ігар Лосік, які сядзеў у адной калоніі з Бабарыкам, у фэйсбуку расказвае пра яго стойкасць і сілу духу — нават у тых умовах, якія яму стварылі.

Віктар Бабарыка. Фота: LookByMedia

Мы з Віктарам Бабарыкам сядзелі на адным лагеры ў Наваполацку. Я быў у 7‑м атрадзе, а ён у 6-м. Размаўляць з ім нікому нельга было пад пагрозай паехаць у ШІЗА на 10 сутак.

Калі я заехаў, ён працаваў на пякарні, з ім у секцыі і на працы побач хадзілі спецыяльна падабраныя зняволеныя, якія сачылі за кожным ягоным крокам і бегалі ў аперчастку ўсё расказваць, калі што.

Нягледзячы на гэта, усё роўна знаходзіліся людзі, якія не баяліся і пагаварыць з ім, і гарбату разам папіць, хоць ён папярэджваў заўсёды, чым гэта пагражае.

У адзін дзень у лютым па нам прыйшла папера з упраўлення, і мы адначасова заехалі ў ШІЗА па выдуманых прычынах з наступным рэжымам інкамунікада і бясконцымі ПКТ па 6 месяцаў.

@nashaniva 9 лістапада Віктару Бабарыка споўнілася 62 гады. Гэта ўжо шосты ягоны дзень народзінаў у няволі #бабарико #тюрьма #беларусьновости #белорусы #нашаніва ♬ Sad Music - Max-Music

Калі я да ПКТ адседзеў запар 25 сутак ШІЗА, то з яго здзекаваліся: давалі 5 сутак, адпускалі пераначаваць на атрад, на наступны дзень зноў 5 сутак, і так шматразова. Саджалі з ім абсалютна неадэкватных людзей, сядзеў ён у асноўным у 10‑й камеры, яна трохмесная, вельмі маленькая і адна з самых халодных, а люты тады быў жорсткі, я, напрыклад, адмарозіў пальцы на нагах.

Да яго саджалі аднаго дзеда (прозвішча Жалевіч), які быў у поўным маразме і кідаўся ежай, маляваў на сценах сваімі фекаліямі і ўвогуле не разумеў, дзе ён і хто ён. Усім было зразумела, што яму засталося нядоўга, і ён неўзабаве памёр. Думаю, тыя некалькі ледзяных тыдняў у ШІЗА яго дабілі.

Дык вось, Віктар Дзмітрыевіч нягледзячы на ўсё гэта ніколі не губляў духу, усё выносіў стойка і з гонарам. Ні на якія саступкі не ішоў, нават улічваючы, што ў яго сын у закладніках. Потым мы даведаліся, што ён трапіў у бальніцу. Я чуў шмат версій, але самая распаўсюджаная была, што з-за пастаяннага недасыпу ад холаду і нечалавечых умоў, яму стала дрэнна ў дворыку для прагулак, ён упаў, зламаў рабро і яно яму праткнула лёгкае. Сцвярджаць не буду, таму што гэта не на 100% пацверджаная інфармацыя.

У мінулым годзе мне ўдалося яго мімалётна ўбачыць, і ён быў ВЕЛЬМІ худы. Сядзелі мы ў суседніх камерах з ім і яшчэ з Пачобутам побач. 2 гады пад пастаяннымі рапартамі з выдуманымі парушэннямі.

Напрыклад, каб даць яму парушэнне для таго, каб пасадзіць у чарговую ПКТ, у яго з сумкі ў кешарцы забралі адну шкарпэтку і далі 10 сутак за тое, што ў спісе асабістых рэчаў шкарпэтак пазначана больш. Такія вось подлыя пакасці ад садысцкай адміністрацыі Наваполацка.

Часам атраднік прыходзіць і кажа прама: табе трэба даць парушэнне, прыдумай сам за што))) У мяне ёсць у калекцыі рапарт за «выкарыстанне жаргоннай лексікі» за слова «кешарка».

Увогуле, у дзень нараджэння Віктара Дзмітрыевіча хачу сказаць, што ганарыўся знаходзіцца ў адным з ім месцы, і шчыра скажу, што я ўпэўнены, што ніхто, уключна са мной, не чакаў ад яго такой стойкасці і сілы духу ў такіх умовах, якія яму стварылі.

Чакаем на волі!

Каментары38

  • -
    09.11.2025
    "шчыра скажу, што я ўпэўнены, што ніхто, уключна са мной, не чакаў ад яго такой стойкасці і сілы духу ў такіх умовах, якія яму стварылі."
    мажліва. але яўсё адно не хачу прэзідэнтам газпрамаўскага банкіра
  • Трэ думаць інакш.
    09.11.2025
    Сваёй пазыцыяй, ахвярай сям’і, свайго дабрабыту - ён даказаў, што варты быць прэзыдэнтам.
  • -
    09.11.2025
    Трэ думаць інакш. , а Беларусі патрэбны прэзідэнт?

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны38

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць