Грамадства3030

Жонка Ігара Тура паказала інтэр'еры сямейнага дома каля Астрашыцкага Гарадка ФОТЫ

На мэблю грошай не пашкадавалі.

Сёлета Ігар Тур разам з жонкай Ксеніяй перасяліўся з кватэры ва ўласны дом. Дзеля гэтага ягонай падчарцы Юліяне нават прыйшлося змяніць сталічную гімназію №15 на школу ў Астрашыцкім Гарадку. Цяпер дзяўчынка вучыцца ў адным класе з малодшым сынам прыдворнага кампазітара Яўгена Алейніка.

Жонка Тура пахвалілася ў інстаграме тым, як яны абсталявалі дзіцячы пакой. Дзяцей вырашылі пасяліць разам — трэцякласніца Юліяна жыве разам з двухгадовым братам Аляксандрам (гэта агульны сын Ксеніі і Ігара).

Інтэр’ер зрабілі сучасны і даволі лаканічны. Дзіцячы пакой у спакойных шэра-бэжавых колерах. Ложак двух'ярусны: верхні ярус мае агароджу з вертыкальных палачак з шарыкамі, ніжні таксама мае абарончую планку, каб дзіця не скацілася ў сне.

Уздоўж сцяны размясцілі ёмістую шафу з гладкімі фасадамі і круглымі ручкамі. Для дзяўчынкі-школьніцы зрабілі працоўную зону са сталом і эрганамічным крэслам. На паліцах можна пабачыць не толькі фота, але і іконкі. А вось здымкаў Аляксандра Лукашэнкі ў інтэр'ерах не відаць.

Для Аляксандра, які толькі пачаў хадзіць у дзіцячы садок, прадугледзелі невялікі столік і крэсла з вушкамі як у зайчыка (выява зайчыка ёсць і на адной са сцен).

Велізарнае акно дае шмат святла, а дыванок з мядзведзікам дадае ўтульнасці.

На мэблю ў дзіцячы пакой Ігар Тур патраціў больш за 4500 даляраў. Ксенія вынікам вельмі задаволеная.

Каментары30

  • Андрусь
    11.11.2025
    Туру ёсць дзеля чаго несці розную прапагандысцкую лухту з тэлевізара.
  • не такі, як ёсць
    11.11.2025
    Выдатны аб’ект для канфіскацыі. Шмат пакрые фізічнай і маральнай шкоды ахвярам рэжыма. [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Максыміліян Дызайнэр
    11.11.2025
    Безгустоўны беллегпрамаўскі airbnb-core і краты для дзяцей, каб ад маленства прызвычайваліся да ўнутранага ГУЛАГу.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Найбуйнейшай у свеце фан-супольнасцю Лэдзі Гагі кіруе хлопец з Мінска, які адседзеў за пратэсты. Расіяне паспяшаліся запісаць яго ў свае16

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам20

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць