Грамадства1919

Літоўскія перавозчыкі наракаюць на гіганцкія выплаты, якія з іх здзерлі ў Беларусі

Намеснік прэзідэнта Літоўскай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava Алег Тарасаў у каментары для Deutsche Welle паведаміў, што работа перавозчыкаў цяпер амаль паралізаваная.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў Алега Тарасава, у Беларусі цяпер захраслі каля 4,5 тысячы транспартных сродкаў — прыкладна ад 1,5 да 2 тысяч грузавікоў і каля трох тысяч паўпрычэпаў. У фурах знаходзяцца розныя грузы — прадукты, лекі, адзенне, прамысловая прадукцыя; ёсць і пустыя машыны. Што будзе з гэтымі таварамі, пакуль невядома.

Беларускія мытнікі, як раней паведамлялася, накіравалі каля 1100 грузавікоў на платныя спецстаянкі побач з пунктамі пропуску, дзе кошт складае 120 еўра ў суткі за адзін аўтамабіль.

Алег Тарасаў адзначыў, што калі сітуацыя не вырашыцца да 30 лістапада, гэта стане катастрофай для перавозчыкаў.

Ён дадаў, што толькі за мінулы тыдзень літоўскія кампаніі заплацілі каля 5 мільёнаў еўра ў бюджэт Беларусі, хоць, паводле яго слоў, гэтыя грошы яны не павінны былі плаціць.

Каментары19

  • Все, как всегда
    11.11.2025
    Сами платят деньги Лу, а потом ноют!
  • Filipp
    11.11.2025
    'Алег Тарасаў адзначыў, што калі сітуацыя не вырашыцца да 30 лістапада, гэта стане катастрофай для перавозчыкаў."©
    Шкада прадпрымальнікаў.
  • лол
    11.11.2025
    Летувісы хацелі нашкодзіць простым беларусам, а ўрэшце нашкодзілі сабе і фінансуюць рэжым

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага20

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

Вызначылася першая пара, што згуляе паміж сабой у плэй-оф на мундыялі

«За адзін праект адных узнагародзілі, а мяне пазбавілі льготы». Абітурыент БДУІР паскардзіўся на рашэнне Мінадукацыі

У Краснадарскім краі трэці раз за месяц атакавана і гарыць нафтабаза ў станіцы Палтаўская

Трамп заявіў, што Зяленскі даволі добра спраўляецца ў вайне з Расіяй6

У Кітаі прэзентавалі першы ў свеце самаходны ўнітаз, які можа перамяшчацца па доме1

Зборная Паўднёвай Афрыкі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў плэй-оф чэмпіянатаў свету1

У Венесуэле адбыліся магутныя землятрусы

Канада і Швейцарыя выйшлі ў плэй-оф мундыялю напрамую, Боснія і Герцагавіна захоўвае шанцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага20

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць