«Усе атрымалі кухталёў за афармленне». У Брэсце забаранілі Хэлоўін ва ўстановах грамадскага харчавання
Журналісты BGmedia паразмаўлялі з берасцейцамі, якія працуюць у сферы грамадскага харчавання, і высветлілі, што напярэдадні ў рэстараны і кафэ прыйшлі праверкі.

«Так, усе атрымалі кухталёў за афармленне. Ніякіх узгадак пра свята, жахаў і тэматычных гарбузоў. «Медузе» на Савецкай прыгразілі закрыццём за планаваную вечарыну — давялося яе адмяніць», — падзяліўся інфармацыяй адзін з суразмоўцаў.
Гэтую інфармацыю пацвердзіла яшчэ адна супрацоўніца ўстановы. Паводле яе слоў, у кафэ прыйшлі нейкія людзі і сказалі прыбраць гарбузы, не ўпрыгожваць памяшканне і г. д.
«Самае цікавае, што літаральна днямі была ў краме адзення, і там усё было ўпрыгожана да Хэлоўіна. Магчыма, забарона закранула толькі ўстановы грамадскага харчавання — хадзілі з праверкамі, і, як я ведаю, нават за звычайныя гарбузы людзі атрымлівалі заўвагі. Але ў некаторых кавярнях яны ўсё яшчэ стаяць на тэрасах», — распавяла супрацоўніца адной з брэсцкіх устаноў грамадскага харчавання.
-
Ураджэнку Беларусі завочна асудзілі на 10 гадоў за арганізацыю незаконнага рэферэндуму аб далучэнні Херсоншчыны да Расіі
-
Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў
-
«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Каментары