Эканоміка44

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома

Мазырскі НПЗ дагэтуль не аднавіў аб'ёмы вытворчасці да ўзроўню пачатку 2024 года. Паводле крыніцы выдання «Флагшток», знаёмай з сітуацыяй на прадпрыемстве, аб'ёмы вытворчасці на сёння складаюць менш за 20 тысяч тон у суткі, хоць магутнасці завода дазваляюць выпускаць больш за 30 тысяч тон.

Мазырскі НПЗ. Фота: narovlya.by

Зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці адбылося пасля энергетычнага блэкаўту, выкліканага наступствамі ўрагану, які прайшоў па Гомельскай вобласці 14 ліпеня 2024 года. У той час аб'ёмы ўпалі да 11 тысяч тон, і з таго часу яны не вярнуліся да ранейшага ўзроўню.

Гэта, на думку «Флагштока», пацвярджае версію, што зніжэнне нагрузкі звязана не толькі з тэхнічнымі прычынамі, але і са стратнасцю вытворчасці.

Пасля завяршэння ў пачатку 2024 года расійскага падатковага манеўру, калі Беларусь абнуліла стаўкі экспартных пошлін на нафтапрадукты і павялічыла падатак на здабычу карысных выкапняў, вытворчасць светлых нафтапрадуктаў на Мазырскім НПЗ стала стратнай. Намеснік генеральнага дырэктара завода Алег Пратасаў адзначаў, што пасля падатковага манеўру істотна выраслі цэны на сыравіну, якая складае амаль 90% у сабекошце вытворчасці нафтапрадуктаў.

Стратнасць вытворчасці ў 2024 годзе пацвярджаецца таксама данымі Белстата: страты Мазырскага раёна за першыя сем месяцаў 2024 года склалі ўжо 659,7 млн беларускіх рублёў.

Для мінімізацыі страт беларускіх НПЗ з 2022 года ўведзены механізм дэмпфера, які дзейнічае ў Расіі. Ён прадугледжвае кампенсацыю страт нафтаперапрацоўшчыкаў ад продажу прадукцыі па цэнах ніжэй за сусветныя. Грошы паступаюць у выглядзе зваротнага акцызу за рэалізацыю бензіну і дызельнага паліва класа Еўра-5.

Скарачэнне аб'ёмаў вытворчасці Мазырскім НПЗ можа сведчыць пра тое, што механізм дэмпфера не цалкам стымулюе павелічэнне аб'ёмаў перапрацоўкі нафты. Прычыны гэтага могуць быць звязаныя з недастатковай кампенсацыяй страт і часовымі затрымкамі паміж выдаткамі на вытворчасць і вяртаннем акцызу.

Каментары4

  • do suck
    10.10.2024
    Завод робіць свядома? У завода ёсць свядомасць? Можа гэта ўсё ж кіраўніцтва? :)))))
  • Зомбі
    10.10.2024
    do suck, у кіраўніцтва дакладна свядомасць адсутнічае
  • Цешча Чалага
    10.10.2024
    Смешна чытаць, што перапрацоўка стратная, калі ў кошт паліва на запраўцы дзяржавай закладзены вялізныя акцызы. Дастаткова (на паперы) перакласці грошы з адной кішэні ў іншую - і мазырскі НПЗ імгненна будзе звышпрыбытковым.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць