Свет99

Ізраіль пачаў наземную аперацыю на поўдні Лівана

Ізраільская армія паведаміла, што ў панядзелак пачала «абмежаваную аперацыю» на поўдні Лівана, мэтай якой з'яўляюцца аб'екты ліванскай групоўкі «Хезбала» ў памежных раёнах, піша Бі-бі-сі.

Фота: Hussein Malla / AP

«Некалькі гадзін таму ЦАХАЛ пачаў абмежаваныя, лакалізаваныя і мэтавыя наземныя рэйды на аснове дакладнай разведвальнай інфармацыі супраць тэрарыстычных аб'ектаў і інфраструктуры «Хезбалы» ў Паўднёвым Ліване. Гэтыя цэлі размешчаныя ў вёсках непадалёк ад мяжы і нясуць непасрэдную пагрозу ізраільскім паселішчам на поўначы Ізраіля», — гаворыцца ў паведамленні Арміі абароны Ізраіля.

@nnmediareport Израиль объявил операцию в Ливане #израиль #цахал #израильсегодня #евреи #палестина #срочныеновости #тельавив #иерусалим ♬ epic war cinematic trailer(1537552) - Chau

Вайскоўцы дадалі, што ізраільскія ВПС і артылерыя падтрымліваюць наземныя войскі дакладнымі ўдарамі па ваенных цэлях у гэтым раёне.

У панядзелак з'яўляліся паведамленні, што Ізраіль рыхтуецца да наземнай аперацыі на мяжы з Ліванам, каб засцерагчы паўночныя раёны краіны, якія падвяргаюцца пастаянным абстрэлам з боку баевікоў «Хезбалы».

На такую магчымасць намякаў ізраільскі міністр абароны Ёаў Галант, увечары неназваны супрацоўнік амерыканскай адміністрацыі сказаў журналістам, што аперацыя можа пачацца ў панядзелак.

У панядзелак увечары ў Ізраілі прайшло пасяджэнне вайсковага кабінета, на якім, як паведамляюць ізраільскія СМІ, быў ухвалены наступны этап аперацыі супраць «Хезбалы».

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер заявіў на брыфінгу, што ізраільскія ўлады праінфармавалі Вашынгтон аб «шэрагу аперацый», уключаючы наземныя, у Ліване.

«Яны паведамілі нам, што гэта абмежаваныя аперацыі, засяроджаныя на інфраструктуры «Хезбалы» паблізу мяжы», — заявіў ён.

У Пентагоне паведамілі, што міністр абароны ЗША Лойд Осцін правёў размову са сваім ізраільскім калегам, падчас якога бакі «пагадзіліся з неабходнасцю дэмантажу інфраструктуры нападаў» на паўночнай мяжы, каб не дапусціць нападаў з боку «Хезбалы».

Осцін таксама падкрэсліў, што неабходна «дыпламатычнае рашэнне, каб гарантаваць, што грамадзянскія асобы змогуць бяспечна вярнуцца ў свае дамы па абодва бакі мяжы».

Каментары9

  • Ботам
    01.10.2024
    Посьпехаў Ізраілю ў барацьбе з тэрарыстамі
  • Ботам
    01.10.2024
    Зачыстка глуздоў, Не пракаціць расіцская метадычка, нават з антырасійскім прыкрыццём. Ізраіль на нашым баку, твая Расія на баку тэрору расійскі бот.
  • Зачыстка глуздоў
    01.10.2024
    Ботам, зычу, каб табе ў фортку прыляцела "міралюбівая" ізраільская ракета. Запросіш яе на гарбату, пазнаёміш з дзецьмі, пазычыш поспехаў. Карысныя ідыёты - гэта яшчэ горш, чым боты.

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка2

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю7

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка2

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць