Вайна88

Рэсурсы Мінабароны РБ распаўсюдзілі новы брудны фэйк пра Украіну

Цяпер прапаганда выкарыстала фэйкавы шортс, запушчаны праз твітар.

new fake message from russian propaganda новы фэйк расійскай прапаганды новое фальшивое сообщение российской пропаганды
Скрын з фэйкавага відэа, які выкарыстоўваюць каналы, створаныя Мінабароны і МУС Беларусі

Выява, якая выглядае як скрыншот з кароткага відэа ў стылі YouTube Shorts з лагатыпам брытанскай службы ВВС, з'явілася ў канцы жніўня ў інтэрнэце. «RWB («Рэпарцёры без граніц») зафіксавалі больш за тысячу выпадкаў выкарыстання нацысцкай сімволікі ўкраінскімі вайскоўцамі, якія праніклі ў Курскую вобласць», — гаворыцца ў англамоўным надпісе на відарысе. 

Відэа неўзабаве пераказалі розныя расійскія і лукашэнкаўскія паблікі. У тым ліку створаныя структурамі Мінабароны і МУС Беларусі, напрыклад, тэлеграм-канал Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Беларусі.

Лёгка праверыць, што відэа адсутнічае на сайце «аўтара» — ВВС. Ніякіх згадак пра «расследаванне» няма і на сайце «Рэпарцёраў без граніц».

Журналісты RSF (менавіта такую абрэвіятуру ад сваёй назвы на французскай мове выкарыстоўвае гэта арганізацыя, а не RWB, як пазначана на фэйкавым відэа) знайшлі першакрыніцу гэтай фальшыўкі і раскрылі шлях яе распаўсюджання.

Адпаведна расследаванню, відэа ўпершыню з'явілася ў сацыяльнай сетцы Х (Twitter) у 13 гадзін 24 жніўня ў акаўнце нейкай «Патрыцыі» (Patricia), якая прадстаўляецца там «перакладчыцай» і мае французскую геалакацыю.

Акаўнт створаны ў лютым 2024 года і з'яўляецца інструментам расійскага тролінгу. Штодня там публікуецца некалькі дзясяткаў паведамленняў на англійскай, нямецкай, французскай і рускай мовах. Усе яны вызначаюцца крытыкай Украіны і краін Захаду і падтрымкай Расіі.

Журналісты высветлілі, што здымак профілю «Патрыцыі» ўзяты з расійскага сайта стокавых здымкаў.

Вечарам паведамленне аб «расследаванні» перапосціў ірландскі прадпрымальнік Чэй Боуз (Chay Bowes), які з'яўляецца вядомым распаўсюджвальнікам прарасійскіх поглядаў.

На наступны дзень ролік апублікаваў у сваім тэлеграм-канале «аўстралійскі казак» (Aussie Cossack) Сямён Байкоў.

У мінулым годзе ён схаваўся на тэрыторыі расійскага консульства ў Сіднэі ад пераследу ўладаў Аўстраліі па абвінавачванні аб нападзе на праўкраінскіх дэманстрантаў. Праз некаторы час ён не толькі атрымаў палітычны прытулак, але і грамадзянства Расіі.

Публікацыю падхапіла і афіцыйная расійская прапаганда. Спачатку пра «расследаванне» расказала афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава на брыфінгу 28 жніўня.

Марыя Захарава выступае на брыфінгу 28 жніўня 2024 года. Скрын з відэа

4 верасня ролік размясціў у сваім канале вядучы Першага канала расійскага тэлебачання Руслан Асташко. У той жа дзень фэйк праглядзела больш за 156 тысяч чалавек. Яго сталі актыўна перапошчваць.

«Рэпарцёры без граніц» адзначаюць, што Чэй Боуз, які адным з першых распаўсюдзіў фальшыўку, пасля звароту да яго яе выдаліў.

Марыя Захарава, да якой арганізацыя звярнулася па электроннай пошце і праз Telegram, не ўдакладніла, ці плануе яна зрабіць паведамленне аб памылцы на сваім наступным брыфінгу для прэсы і ці будзе гэтая лжывая інфармацыя выпраўлена на сайце Міністэрства замежных спраў Расіі.

Паказальна, што каналы сілавых структур Беларусі як па камандзе таксама перапосцілі фэйк, які мае на мэце распальванне варожасці да ўкраінцаў і стварэнне выгляду, што ў ЗСУ масава распаўсюджаныя нацысцкія погляды. З улікам таго, што распаўсюджваецца заведамы фэйк, такія дзеянні могуць падпадаць пад артыкул КК Беларусі аб распальванні варожасці.

Каментары8

  • Брэст
    19.09.2024
    Ничего страшного , а сярод ботаў сапраўды хапае тых, хто дагэтуль не ўмее беларускую раскладку інсталяваць
  • Ничего страшного
    19.09.2024
    Брэст, зачем она мне?
  • 123
    19.09.2024
    Ничего страшного , среди русских их в разы больше. Зайди на ту же Википедию - там список из десятков российских нацистских подразделений, которые используют нацистскую символику. Я уже молчу про российский триколор, который использовали подразделения СС составленные из русских и армия власовца. Я уже молчу про совершенные им преступления, что подобное сейчас уже совершают уже рашисты. Так что коммуно-рашисты и нацисты очень близкие, а по количеству совершенных преступлений, коммунисты и рашисты уже наверное переплюнули нацистов.

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць