Вайна55

Bild паведаміў, што Зяленскі дапускае спыненне агню — у офісе прэзідэнта Украіны гэта назвалі фэйкам

Bild напісаў аб плане перамогі Украіны са спыненнем агню, у Зяленскага такі план абверглі. 

Нямецкае выданне Bild напісала, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы прапанаваць Расіі спыненне агню на некаторых частках фронту, але дарадца прэзідэнта па камунікацыях Дзмітрый Літвін у каментары «Украінскай праўдзе» гэта абверг.

Згодна з Bild, Зяленскі ў бліжэйшыя тыдні паедзе ў ЗША, каб прадставіць сваю стратэгію прэзідэнту Джо Байдэну, а таксама кандыдатам у прэзідэнты Камале Харыс і Дональду Трампу.

Выданне піша, нібыта прапанова ўключае як патрабаванне дазволіць удары заходнім дальнабойным узбраеннем углыб Расіі, так і гатоўнасць Украіны пагадзіцца на лакальнае спыненне агню на пэўных участках фронту – і, такім чынам, на часовае замарожванне сітуацыі.

Дзмітрый Літвін запэўнівае, што гэта няпраўда, і нямецкае выданне не магло бачыць гэты дакумент.

«Bild распаўсюдзіў фэйк. План перамогі Bild не бачыў, і з тых некалькіх людзей, якія на сёння ўцягнутыя прэзідэнтам у падрыхтоўку плана перамогі, ніхто з Bild не гаварыў. Мінск-3 ці любы іншы фармат ніхто расіянам не падорыць. Украіна супраць любой замарозкі вайны, і на ўсіх узроўнях улады Украіны пра гэта гавораць. І для нас важна, каб Злучаныя Штаты падтрымалі менавіта план перамогі Украіны, а не капітуляцыі ці замарозкі.

План перамогі будзе прадстаўлены спачатку менавіта Злучаным Штатам, таму што Злучаныя Штаты здольныя забяспечыць яго рэалізацыю», — сказаў суразмоўца. 

Каментары5

  • Потужно
    15.09.2024
    Интересно, а что Зе понимает под «пэрэмогай»? Если это выход на границы 1991 года, то он явно находится в глубоко неадекватом состоянии.
    Если за «пэрамогу» выдать сохранение тех 80% территорий, что остались под контролем Киева, то это конечно другое дело.
  • фекальный чемоданчик на половину полн или пуст
    15.09.2024
    Потужно, а что твой путин считает победой, еще плюс 500 тысяч убитых ванек?
  • Иван Победоносец
    15.09.2024
    Потужно, ванек до Лиссабона не хватит. Дохлые Ваньки скоро закончатся

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы9

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА3

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы9

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць