Грамадства55

ГУБАЗіК зладзіў аблаву на ўдзельнікаў пратэстаў у Фаніпалі

Пакуль вядома пра дваіх арыштаваных, але сілавікі паабяцалі, што пакажуць болей.

Сяргей Гарбуз і Уладзіслаў Маркевіч. Фота з іх старонак у сацсетках

Затрыманыя — 40-гадовы жыхар Фаніпаля Сяргей Гарбуз і 31-гадовы ўраджэнец Жыткавічаў Уладзіслаў Маркевіч. Абодва мужчыны кажуць, што ў 2020-м паўдзельнічалі ў пратэстах.

Відэа з імі было запісана ўчора днём, але апублікаванае сёння. Дата іх затрымання напэўна невядомая.

ГУБАЗіК кажа, што мужчынам пагражаюць крымінальныя справы. Таксама відэа называецца «1 частка», а сілавікі абяцаюць, што затрыманых болей.

Мінулая аблава ў Фаніпалі адбылася троху больш за месяц таму. Тады затрымалі не менш за шэсць чалавек.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • 4 гады
    08.08.2024
    Чатыры гадЫ прайшло, а халуі нелегітымнага ўсё бегаюць і ловяць тых, хто меў права прагаласаваць за любога кандыдата і меў права ЗАКОННА выйсці на мітынг. Хутчэй бы гэтая кончаная сістэма здохла.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    08.08.2024
    Праз некаторы час усе людзі, якія былі затрыманы і асуджаны па палітных матывах, будуць рэабілітаваны. Ім будзе выплачвацца кампенсацыя са сродкаў, якія будуць канфіскаваны ў прыкаратнікаў і з "прызідэнцака фонду" лукашэнкі.
    Як кажуць, можаце скрыніць гэты цьвіт
  • Беларус
    08.08.2024
    Спiс гестапiка ў беларусаў увесь ёсць.Што рабiлi ў Румынii з секурытатэ?

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць