Свет

Прапагандысты з Малі абвінавацілі ў разгроме вагнераўцаў «спецназ НАТА». Нават у Расіі пасмяяліся

Малійскія прапагандысты вырашылі скарыстацца вядомым крамлёўскім наратывам, што ў любых уласных паразах вінаватыя вайскоўцы НАТА, і прыплесці яго да нядаўняга разгрому вагнераўцаў ад мясцовых плямёнаў у пустэльні. У Расіі, аднак, такі падыход не ацанілі.

Паўстанцы-туарэгі пасля перамогі над вялікім атрадам вагнераўцаў і салдатаў прарасійскай хунты Малі. Фота: рэсурсы туарэгаў

Расійскае агенцтва «РИА Новости» на фоне разгрому калоны вагнераўцаў у Малі ўзяло каментар у мясцовага малійскага «эксперта-палітолага», які выказаў новую афіцыйную версію паразы расійскіх наймітаў у пустэльні.

Па сцвярджэннях малійскага прапагандыста, вагнераўцы пацярпелі паразу не ад паўстанцаў-туарэгаў, а ад «спецназа краін НАТА пад прыкрыццём, які ўсё спланаваў пасекундна». А тыя, хто думае інакш, памыляюцца, мяркуе «эксперт».

Гэтую версію падзей і факт яе з'яўлення ў расійскіх медыя адразу высмеяў буйны расійскі ваенкар «Рыбарь», які падкрэсліў, што тлумачыць свае паразы выхадкамі салдат НАТА не трэба, бо гэтая недаацэнка мясцовых ворагаў толькі шкодзіць планаванню будучых аперацый і выстаўляе аўтараў такіх наратываў у нявыгадным святле.

«Рыбарь» у гэтым кантэксце казаў менавіта пра малійскую прапаганду і выказаў надзею, каб «Расія хутчэй навучыла малійцаў», што не трэба недаацэньваць ворагаў.

«Гэта магло б гучаць як анекдот, калі б не трагічнасць сітуацыі. Так, мы ведаем, што ў Малі вельмі балюча ўспрымаюць любыя страты ў вайне з баевікамі. І так, узровень афрыканскіх СМІ і экспертаў рэгіянальных выданняў пакідае жадаць лепшага: падобных нічым не пацверджаных заяў там гаць гаці.

Але вось навошта РІА вырашыла прыцягнуць гэтую навіну да сябе ў стужку, увогуле не ведаем. Недаацэнка праціўніка ў асобе туарэгаў і выдумлянне апраўданняў толькі ўскладняе задачу па падрыхтоўцы і планаванні будучых бітваў. І лепш бы расійскаму боку хутчэй навучыць гэтаму малійцаў. Урэшце, і мы самі праз гэта праходзілі», — напісаў вядомы расійскі ваенкар «Рыбарь».

Сам па сабе наратыў пра датычнасць НАТА да няўдач Расіі выкарыстоўваецца Крамлём заўсёды. На думку расійскіх уладаў, прапагандыстаў і шматлікіх ботаў у сацсетках, менавіта блок НАТА нібыта вінаваты ў развязванні вайны ва Украіне, менавіта Захад нібыта зайздросціць магчымасцям і магутнасці Расіі і менавіта заходнія ўзбраенні і салдаты нібыта не даюць украінцам прайграць на полі бою. 

Недаацэнка Крамлём украінскай арміі і жаданне замаўчаць яе перамогі часам набываюць іншыя формы, калі, напрыклад, збіццё Украінай расійскіх каштоўных самалётаў тлумачыцца прапагандай ці іх «тэхнічнай няспраўнасцю», ці «памылковым абстрэлам» з боку сваіх жа расійскіх сістэм СПА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць