Аўто1111

Падсанкцыйныя люксавыя аўто ўрастаюць у зямлю ў латвійскай вёсцы на мяжы з Беларуссю. Сярод іх ёсць нават «Майбах»

Прыняты месяц таму новы пакет санкцый канчаткова закрыў дарогу ў Беларусь машынам з аб'ёмам рухавіка большым за 1,9 літра. Паглядзіце, якія аўто захраслі на падворку прыгранічнай латвійскай вёскі.

Фота з сацсетак

Maybach, Gelentwagen і не толькі

У адным з тэлеграм-каналаў апублікавалі фота і відэа з падворку ў латвійскай вёсцы, якая знаходзіцца непадалёк ад Беларусі.

Аўтар відэа называе прэміяльныя аўто на транзітных нумарах «заброшанкамі». 

На відэа можна ўбачыць некалькі легкавушак BMW, сярод якіх ёсць прэміяльны седан 7-серыі. Машыны прыпаркаваныя проста побач з цяпліцамі.

Таксама ёсць пазадарожнікі BMW X7, Mercedes-Benz GLE і Mercedes-Benz G500 (у народзе «гелік») і нават адзін Maybach GLS. Усяго на падворку можна налічыць каля 10 аўто, якія дагэтуль застаюцца ў Латвіі. 

Фота з сацсетак

Адзначым, што гаспадарам гэтых аўто пашанцавала куды больш, чым уласнікам некалькіх дзясяткаў машын, якія латвійская мытня затрымала пры спробе выехаць на іх у Беларусь.

Паводле інфармацыі тэлеканала «Настоящее Время. Балтия», латвійская мытня затрымала каля 40 аўтамабіляў, бо мела падазрэнні, што канчатковы пункт прызначэння гэтых аўто не Беларусь, а Расія. Калі падчас дадатковай паглыбленай праверкі будзе даказана, што былі парушаны санкцыі, то гэтыя аўтамабілі могуць канфіскаваць. 

Пляцоўка на латвійскай мытні, на якой захоўваюцца аўтамабілі, якія чакаюць на дадатковую праверку. Фота: скрыншот з відэа.

Нагадаем, што Латвія заставалася апошняй краінай ЕС, што выпускала праз сваю мяжу аўтамабілі ў Беларусь, якія знаходзіліся пад санкцыямі ў Расіі. Першай экспарт такіх аўто ў Беларусь фактычна забараніла Польшча, а затым Літва. 

Раней вялікую колькасць прэміяльных аўто, якія так і не трапілі ў Беларусь, блогеры заснялі на літоўскім вясковым падворку на мяжы з Беларуссю, а таксама на паркоўцы рынку «Гарунай» у Вільні.

Каментары11

  • Жора
    29.07.2024
    Ну і дурныя санкцыі.
    Што, паехалі б тыя расейцы на майбаху на фронт? Ім і на УАЗіках добра.
    Ці мо павыдзіралі б адтуль электроніку на кампаненты ракет? У Кітаі танней і болей усяго купяць.
    Дурнота і нічога болей.
  • Хай завідуюць моўчкі
    29.07.2024
    А майбахам у мурагу ля дома ня кепска. Дальтонікі грыбы сабіюць, а народныя эўрапейцы бачыш - майбахі. Павырасталі, ладненькія такія, прама адзін-ў-адзін))
  • Жора хоча каб лукашысты былі ў шакаладзе
    29.07.2024
    Жора, што, лукашыст, не падабаецца? Катайся на ментаўской джылі і не скулі

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны17

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі8

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі15

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны17

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць