Аўто55

Літоўскі вясковы падворак на мяжы з Беларуссю выглядае, як аўтасалон па продажы прэміяльных аўто ВІДЭА

Дзясяткі прэміяльных аўто, якія накіроўваліся ў Беларусь, захраслі ў Літве. Іх захоўваюць на падворках прыгранічных вёсак і на паркоўцы рынка «Гарунай» у Вільні.

Аўто на падворку літоўскай вёскі каля мяжы з Беларуссю. Скрыншот відэа: rihor33 / Instagram. Калаж: «Наша Ніва»

Карыстальнік Instagram пад нікам rihor33 выклаў відэа, якое было адзнята ў прыгранічнай літоўскай вёсцы непадалёк ад пункта пропуску «Меднікі — Каменны Лог».

На відэа бачна, як падворак шчыльна застаўлены аўтамабілямі з транзітнымі нумарамі розных краін — у асноўным Германіі, Літвы і Латвіі.

«Від з літоўскай вёскі на мяжы з Беларуссю. Раней саджалі бульбу, а цяпер ставім тачкі на стаянку. Тут як у музеі. Тут, мне здаецца, прадаўцы BMW і Mercedes павінны прыязджаць на курсы павышэння кваліфікацыі. Яны такіх тачак самі не бачылі»,

— каментуе ўбачанае аўтар відэа.

Ролік з літоўскай вёскі набраў ужо больш за 255 тысяч праглядаў.

Аўто на падворку літоўскай вёскі каля мяжы з Беларуссю. Скрыншот відэа: rihor33 / Instagram

На падворку можна ўбачыць адразу некалькі спартыўных BMW і Mercedes. Купэ Porsche 911, як мінімум два кабрыялеты і даволі шмат уседарожнікаў BMW.

Апроч відэа з вёскі, мужчына выклаў у сваім акаўнце ролікі, якія хутчэй за ўсё былі запісаныя на паркоўцы вільнюскага рынку «Гарунай».

Паркоўка на тэрыторыі рынку таксама шчыльна застаўлена аўтамабілямі з транзітнымі нумарамі розных краін ЕС.

Там таксама можна ўбачыць вялікую колькасць уседарожнікаў BMW Х5 і Х7, Mercedes-Benz GLE, мінівэны V-classe. Хапае на паркоўцы свежых Volvo і Range Rover. Таксама на адным з відэа можна налічыць як мінімум чатыры Mercedes Gelentwagen, кошт якіх нашмат большы за 50 тысяч еўра.

Чаму машыны пакінулі ў Літве?

Выглядае, што калі не ўсе гэтыя аўто, то дакладна значная частка з іх — гэты тыя машыны, якія накіроўваліся ў Беларусь, але не змаглі трапіць туды праз уведзеныя Літвой з 4 чэрвеня дадатковыя патрабаванні. 

Цяпер з Еўропы ў Беларусь прапускаюць толькі машыны з аб'ёмам рухавіка да 1,9 літра і коштам да 50 тысяч еўра. Каб вывезці ў Беларусь падсанкцыйныя ў Расіі аўто, пакупніку неабходна паказаць дэкларацыю ад аўтавытворцы.

Гэта дакумент у вольнай форме ад вытворцы тавару (не афіцыйнага прадстаўніка), які вырабіў аўтамабіль, якім пацвярджаецца, што яму вядомы прадавец тавараў, вырабленых ім, і іх пакупнік у трэцяй краіне, і заключаная імі здзелка не выклікае ў яго сумненняў (што гэтая здзелка не парушае міжнародныя санкцыі).

Як паказвае практыка, выканаць гэтае патрабаванне наўрад ці магчыма.

Каментары5

  • Жэка
    26.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Приехали
    26.06.2024
    Однозначно, бабки залегли и надолго.
  • :)
    27.06.2024
    Конечно, дальше на бмв будут ставить ядерную бомбу и запускать обратно

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць