Грамадства1818

Як цяпер жыве падлетак Рома Кагадоўскі, які 3 гады таму ледзь не загінуў, ратуючы брата з пажару?

Тры гады таму 12-гадовы Рома Кагадоўскі выратаваў двухгадовага брата з палаючага дома. Сам ён моцна абгарэў і перанёс дзясяткі аперацый. Што цяпер з хлопцам?

Рома Кагадоўскі. Тут і далей скрыншоты відэа СТБ

У красавіку 2021 года ў сям’і Кагадоўскіх, якія жылі ў вёсцы Сідаровічы Мядзельскага раёна, здарылася трагедыя: іх хата загарэлася. Дома ў той момант былі толькі два хлопчыкі: 12-гадовы Рома і яго маленькі брат.

Да прыбыцця ратавальнікаў Рома паспеў вынесці з агню брата на руках. Брыгада хуткай дапамогі даставіла Рому з апёкамі рознай ступені цяжкасці (было пашкоджана 50% цела) і парэзамі рук і твару ў бальніцу. Некалькі месяцаў стан хлопчыка заставаўся вельмі цяжкім, ён перанёс больш за 20 аперацый, але дактары змаглі выратаваць падлетка. Восенню таго ж года хлопчыка ўзнагародзілі ордэнам «За асабістую мужнасць».

Пра цяперашняе жыццё Ромы распавялі на СТБ. На яго рахунку ўжо больш за 30 аперацый, да гэтага часу падлетак знаходзіцца пад кантролем лекараў. Рома вучыцца ў ліцэі МУС.

— Дзень, калі ўсё адбылося, я не вельмі памятаю, — прызнаўся падлетак. — Так, кропка-прабел-кропка-прабел. Памятаю некалькі секунд. Як нёс яго (брата. — «НН»), як ляжаў, як забрала хуткая — усё.

Пра малодшага брата, якога Рома выратаваў, курсант распавядае сціпла. Кажа, што таму ўжо чатыры гады, ён ходзіць у дзіцячы садок і любіць гуляць з братам. Але Рома ўпэўнены, што, калі хлопчык падрасце, не трэба яму распавядаць праўду пра пажар і тое, якую цану заплаціў старэйшы брат за яго выратаванне.

— Значыць, так павінна было здарыцца, — з сумам у вачах дадаў Рома. Згадваючы, як цяжка было першы год пасля трагедыі маме, ён не можа стрымаць слёзы. Хлопец распавёў, што за час бясконцых аперацый дактары сталі яму ўжо амаль роднымі людзьмі.

Падлетак скончыў 9 клас, здаў экзамены. Кажа, што з прадметаў яму больш за ўсё падабаецца гісторыя, а вось хімія даецца цяжэй за іншыя прадметы.

Ён таксама дадаў, што ў ліцэі МУС курсантаў адпускаюць дадому на выходныя ў тым выпадку, калі сярэдні бал за тыдзень вышэйшы за 7 балаў. Калі менш — трэба заставацца ў навучальнай установе. Падлетак шчыра кажа, што праз гэтае правіла даволі часта быў пазбаўлены магчымасці правесці з роднымі выходныя.

Рома распавёў, што хацеў вучыцца ў нейкай такой установе, яшчэ будучы ў 4-5 класе. Але прапанова стаць курсантам ліцэя МУС паступіла пасля трагедыі.

— Правялі экскурсію — і я паступіў. Мама сказала, што я добры выбар зрабіў, што я малайчына. Тут, у прынцыпе, вучыцца няцяжка, галоўнае — цярпенне, старанне, праца.

Яшчэ крыху пра ліцэйскія будні:

— Вучоба ў ліцэі гартуе, дысцыплінуе. Кожны дзень устаём рана. У нас пад'ём у 6.50. Апрануцца, заслаць ложак, пастроіцца на зарадку. Пасля сняданку — навядзенне парадку ў пакоі, падрыхтоўка да навучальнага працэсу. Пасля абеду ў нас ёсць асабісты час: мы можам пагуляць у футбол, баскетбол. Тэлефоны выдаюць у 19.50, забіраюць у 20.30. У асноўным я ўвесь гэты час размаўляю з мамай. Сацыяльныя сеткі я не вяду, не люблю публічнасць.

Падлетак кажа, што нават не паглядзеў ніводнага інтэрв'ю, якія з ім запісвалі.

Пасля заканчэння ліцэя Рома плануе пайсці ў Акадэмію МУС, а пасля працаваць у міліцыі. Тры гады таму ён казаў у інтэрв'ю: «Я хачу быць выратавальнікам. А яшчэ навукоўцам, мантажорам, баксёрам».

Каментары18

  • Спадар
    05.07.2024
    Добры хлопец, бачна - шчыры і сумленны чалавек, які здзейсніў годны і смелы ўчынак, выратаваўшы жыццё брата. Будзь асцярожны з сілавымі органамі, хлопча, нічога там добрага не знойдзеш
  • Да уж
    05.07.2024
    Жалко парня. Его б к психологу, а не в такое токсичное учебное заведение, где упырь на упыре. Используют мальчишку для пропаганды. Используют и выкинут.
  • Сымон
    05.07.2024
    Неўзабаве ён асабіста сутыкнецца з рэчаіснасцю лукашызма:
    гэта калі хунце - не да законаў,
    а астатнім - неправавы закон.

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць