Грамадства55

Васілеўская будзе атрымліваць пенсію за асаблівыя заслугі

Касманаўты атрымалі права на асаблівую пенсію.

Марына Васілеўская. Фота: цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў

Беларускія касманаўты атрымалі права на пенсію за асаблівыя заслугі перад дзяржавай. Такую пастанову прыняў урад краіны. 

Касманаўты былі ўключаны ў пералік грамадзян, якія маюць права на пенсію за асаблівыя заслугі згодна з Палажэннем аб пенсійным забеспячэнні. 

У дакуменце адзначаецца, што на такую пенсію прэтэндуюць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі і атрымліваюць пенсію па ўзросце, за выслугу гадоў або па інваліднасці. 

Права на пенсію за асаблівыя заслугі атрымліваюць Героі Беларусі, СССР і сацпрацы, узнагароджаныя трыма і больш ордэнамі, жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і атрымалі за гэта ўзнагароду, лаўрэаты дзяржпрэмій, уладальнікі ганаровых званняў, былыя вышэйшыя чыноўнікі, а таксама алімпійскія і паралімпійскія чэмпіёны. А зараз і асобы са статусам касманаўта.

@nashanivanews Сям'і касманаўткі Васілеўскай ствараюць новыя легенды #василевская #космос #космонавт #навіны #беларусь #беларусьсейчас ♬ When I See You - Gabriel Albuquerqüe & Piano House

Рашэнне аб прызначэнні пенсіі і яе памеры прымае спецыяльная дзяржаўная камісія. Пенсія за асаблівыя заслугі выплачваецца ў якасці надбаўкі да асноўнай пенсіі. Надбаўка не можа перавышаць 250 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце — цяпер гэта 101,69 рубля. 

Васілеўская пасля палёту ў космас атрымала званне Героя Беларусі.

Каментары5

  • EMIL
    19.04.2024
    Только пенсия? А коттедж подарить или молоко за вредность?
  • Не будзе
    19.04.2024
    Хер ёй пад нос а не пенсія.
    У Вольнай ад лукашэнак Беларусі ўсё паскудства рэжыма будзе смактаць дзірку абаранка, замест пннсіі.
  • Кекс
    19.04.2024
    У мусароў асабістая пенсія ў 48, уся сямейка таксама на поўным забяспечэнні за народныя грошы шыкуе, а вы батрачце на ўсю гэтую кодлу да 63 гадоў.

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ5

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ5

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць