Грамадства77

Як вадзіў за нос КДБ, расследаваў справу зніклых палітыкаў і арганізоўваў падполле. Новы ТОК з Вадзімам Кабанчуком

Намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук усё жыццё паклаў на змаганне з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён далучыўся да «Маладога фронту», стаяў ля вытокаў моладзевых арганізацый «Край» і «Зубр» і быў адным з першых палітвязняў лукашэнкаўскай Беларусі ў далёкім 1997 годзе.

Вадзім Кабанчук. Фота: «Наша Ніва»

Кабанчук з групай аднадумцаў узяўся за ўласнае расследаванне справы зніклых палітыкаў і заяўляе, што знайшоў месца, дзе закапалі машыну бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У 1999-м той знік разам з тагачасным старшынём ЦВК Віктарам Ганчаром на гэтым аўто. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Кабанчук быў адным з тых, хто заняў Палац прафсаюзаў, каб апазіцыя там магла зрабіць штаб.

У размове ТОК Вадзім Кабанчук згадвае ўсе гэтыя падзеі, а таксама распавядае пра каліноўцаў і штаб Палка, адносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай і Зянонам Пазняком, а таксама пра тое, чаму вайна не можа скончыцца перамір’ем. 

00:00 — вырвана з кантэксту

00:26 — пра «Малады Фронт» і «Край»

07:27 — пра агентаў КДБ

08:33 — партызаншчына ў Беларусі

11:23 — як сядзеў на Валадарцы ў 1997-м

12:49 — як займаўся перагонкай пошты ў СІЗА

16:33 — пра моладзь «Зубра», якая мусіла скінуць Лукашэнку

19:58 — кожны беларус павінен быць нацыяналістам?

21:10 — як самі расследавалі справу зніклых палітыкаў

30:50 — як пазнаёміўся з жонкай-украінкай і хто герой Беларусі

33:54 — як захапілі Палац прафсаюзаў

38:02 — неймаверная гісторыя вяртання ў Беларусь

44:24 — Лукашэнка — рэінкарнацыя саўка

45:37 — пра Хрэніна і Карпянкова

46:26 — стаўленне да Бабарыкі і Ціханоўскага

48:17 — як апынуўся на перадавой

50:55 — баявое хрышчэнне каліноўцаў і Бахмут

52:50 — хто ідзе ваяваць у Полк Каліноўскага

58:10 — што адрознівае беларускіх добраахвотнікаў

1:00:18 — палітычныя планы каліноўцаў

1:05:33 — якія задачы ў штаба Палка

1:06:47 — што з дысцыплінай у ПКК

1:11:17 — пра адносіны з Офісам Ціханоўскай і Кабінетам

1:11:50 — у чым недавер да Сахашчыка

1:12:39 — пра Пазняка і Ціханоўскую

1:14:42 — пра беларускае падраздзяленне ў брыгадзе Астрожскага

1:16:04 — ці магчыма абмяняць палітвязняў на ваеннапалонных

1:17:47 — для чаго ваююць каліноўцы

1:20:51 — як цісне на байцоў і сваякоў рэжым

1:22:18 — што будзе, калі Украіна выйграе і калі прайграе

@tokbelarus Што думае камандзір Палка Каліноўскага пра Святлану Ціханоўскую #Беларусь #армиябеларуси #святланаціханоўская #всрб #милициябеларуси #полккалиновского #полккаліноўскага #светланатихановская #новостибеларуси #беларусьновости ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Каментары7

  • Слава каліноўцам!
    10.03.2024
    Далучаюся да віншавання ўкраінскім ГУР Палка Каліноўскага з дзвюхгоддем стварэння ПКК.
  • 8
    10.03.2024
    777, лукатроль, клавішы купі з прэміі, ці раскладку ўсталюй
  • 777
    10.03.2024
    8, дзякуй...толька я яго ведаю з тых самых 90х часоу... я працавау у управе БНФ па бяспецы...добра ведаю Сявярынца,Пазьняка и иншых...разам з Статкевичам стварау БЗВ...хопиць табе...а ты хто?

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала8

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі22

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

«Дабраліся і да сабак». Мікола Статкевіч расказаў пра спецаперацыю супраць ягоных гадаванцаў5

Колькі каштуе зрабіць ДНК-тэст на бацькоўства?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала8

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць