Грамадства

«Будуй сваё». Як можна матэрыяльна падтрымаць беларускія ініцыятывы

6 лютага стартаваў новы сезон праекту лічбавага самакіравання «Новай Беларусі». Ён прэзентуецца як «унікальны праект, дзе беларусы могуць самі прафінансаваць рэалізацыю сваіх ідэй. Гэта пляцоўка, дзе сустракаюцца людзі з прагай захаваць сваю беларускасць, нараджаюцца ідэі і збіраюцца грошы, каб рэалізаваць тыя з іх, якія абяруць самі ўдзельнікі і ўдзельніцы праекту».

Летась праект «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні быў пілотным. Тады да яго далучылася як мінімум 265 удзельнікаў і ўдзельніц, але насамрэч іх было, вядома, больш, проста далёка не ўсе паведамілі, што запаўнялі ў Польшчы і Літве дэкларацыі з пералічэннем часткі падаткаў на патрэбы беларускіх арганізацый і ўстаноў. У выніку сабрана каля 47 000 еўра, на якія ў Літве ўжо запусцілі бібліятэку беларускай кнігі, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі (падрабязнасці пра гэта абяцаюць даць ужо хутка).

У новым сезоне праект запускаецца з адпаведнай яго каштоўнасцям назвай — «Будуй сваё». Арганізатары заклікаюць беларусаў і беларусак з любой краіны далучыцца і будаваць сваё, са сваімі і для сваіх.

Калі ў мінулым годзе ў праекце «Будуй сваё» маглі паўдзельнічаць толькі беларусы з Літвы і Польшчы, то сёлета для гэтага ёсць магчымасць у нашых суайчыннікаў з любой краіны. Для гэтага запусцілі новы кірунак праекту — Global. Далучыцца да яго можна проста цяпер, зрабіўшы ўнёсак ад 35 еўра. На сабраныя грошы плануецца стварыць карысны digital-праект, актуальны для беларусаў любой краіны, у тым ліку Беларусі. 

Як далучыцца

Далучыцца да «Будуй сваё» можна проста цяпер двума спосабамі, першы з якіх не вымагае нават ніякіх дадатковых грашовых выдаткаў — дастаткова толькі папрасіць пералічыць на беларускія патрэбы частку грошай, ужо заплачаных польскай ці літоўскай дзяржавам у якасці падаткаў:

1) Праз падатковую дэкларацыю: зафундаваць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) сваіх падаткаў на дабрачыннасць у партнёрскія ўстановы «Новай Беларусі» пры запаўненні дэкларацыі.

У гэтым годзе ў праекта ты ж самыя партнёры ў Польшчы (фундацыі Tutaka і FaniMani) і новы ў Літве (арганізацыя ZUBR.IN).

2) Праз унёсак: пералічыць ад 35 еўра.

Рэквізіты партнёраў праекту, гайды, як запоўніць дэкларацыю, таймлайн праекту, а таксама адказы на папулярныя пытанні, калі ласка, шукайце на сайце.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая83

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране2

Гурт «Іванушкі International» не будзе мяняць назву з-за закона аб забароне англіцызмаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая83

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць