Андрэй Расінскі. Кадры

«Ты мусіш падняцца!»

«Чорная маланка» ад Цімура Бекмамбетава — расейскі комікс пра супермэна.

«Чорная маланка» Цімура Бекмамбетава — расейскі комікс пра супермэна.

posterЧорная маланка (Чёрная молния)
Расея, 2009, каляровы
Рэжысёры: Аляксандр Вайцінскі, Дзмітры Кісялёў
Прадусар: Цімур Бекмамбетаў
Ролі выконваюць: Грыгорый Дабрынін, Кацярына Вілкава, Віктар Вяржбіцкі, Сяргей Гармаш, Валер Залатухін, Іван Жыткоў, Кацярына Васільева, Міхаіл Яфрэмаў, Юозас Будрайціс
Жанр: расейскі комікс пра супермэна
Адзнака: 4,5 (з 10)

Сквапны нягоднік марыць прабурыць пліту, на якой стаіць Масква, каб дарвацца да алмазаў. Для гэтага яму неабходна машына з нанарухавіком. І менавіта такая машына — у выглядзе дапатопнай «Волгі» — трапляе ў рукі ў галоўнаму герою. Небагаты студэнт Дзіма, закаханы ў мясцовую прыгажуню, падпрацоўвае развозам кветак. Па сумяшчальніцтве яму прыйдзецца стаць супермэнам.

Праца ў Галівудзе пайшла рэжысёру Бекмамбетаву на карысць. Цяпер у спрадусаваным ім фільме ёсць людзі (няхай і аднамерныя) — і ёсць сюжэт, а не бязладны набор статусных кліпаў. Навязліва-рэкламныя ды «всталосколенные» моманты амаль незаўважныя. Хаця ветліва падкрэсліваецца, што «Волга» — машына Пуціна, а галоўныя разборкі адбываюцца на Краснай плошчы.

Натужліва ўсміхаецца гераіня, ззяюць чырвоныя зоркі. «Ты мусіш падняцца! Ты мусіш падняцца!» — заклікае расейскі патрыятычны слоган.

Толькі кіроўца — не супермэн, а «Волга» — не бэтмамабіль.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць