У снежні мінулага года ў Кастрычніцкім судзе Гродна Андрэя асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў мужчыну адзін год калоніі.

Андрэя абвінавацілі ў тым, што ён з мабільнага тэлефона ў «Аднакласніках» пакінуў публікацыю з выявай і тэкстам, якія «прыніжалі гонар і годнасць асобы, утрымлівалі абразлівую інфармацыю і негатыўную ацэнку» Лукашэнкі.
Публікацыі Андрэя на старонцы заўважыў супрацоўнік міліцыі падчас маніторынгу сацыяльных сетак.
У Андрэя ёсць непаўналетняе дзіця.
Нядаўна ён выйшаў на волю з бабруйскай калоніі №2, цалкам адбыўшы тэрмін, піша «Вясна».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары