Грамадства22

У Брагінскім раёне адразу восем жыхароў асудзілі за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Яшчэ двое трапілі пад адміністрацыйны пераслед за няспраўную тэхніку, патрэбную вайскоўцам.

Брагінскі райвыканкам. Ілюстрацыйнае фота: gomeljust.gov.by

Трое жыхароў раёна расказалі «Нашай Ніве», што ў другой палове жніўня ў Брагіне і гарадскім пасёлку Камарын былі затрыманыя з дзясятак чалавек. Некаторыя з іх працуюць у лясной гаспадарцы. Сярод схопленых былі таксама пенсіянеры.

1 верасня ў раскладзе Брагінскага суда было пазначана ажно 8 адміністрацыйных спраў за «распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, унесенай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» (2 частка артыкула 19.11 КаАП).

«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» лукашысты прызнаюць усё, што нечым не адпавядае афіцыйнай ідэалагічнай лініі: незалежныя СМІ, тэлеграм-каналы, ютуб-каналы, старонкі ў сацсетках, кнігі і г. д.

Справы на Ірыну Гермель, Ігара Сафонава, Алега Максіменку, Сяргея Літашэнку, Вячаслава Смыкоўскага, Мікалая Удода, Уладзіміра Сачаву разглядаў суддзя Аляксей Яшчанка. 

Старшыня Брагінскага суда Марыя Гаўрыленка займалася справай Аляксандра Шубенкі.

Суддзі Брагінскага суда, якія разглядалі палітычна матываваныя справы на жыхароў раёна: Марыя Гаўрыленка і Аляксей Яшчанка. Фота: bragin.by

Чалавек, знаёмы з сітуацыяй, паведаміў «Нашай Ніве», што ўсіх абвінавачаных аштрафавалі «па максімуме», і цяпер яны на волі. Максімальны штраф — 1100 рублёў (30 базавых велічынь).

11-тысячны Брагінскі раён, адзін з самых маланаселеных у краіне і самы радыяцыйна забруджаны, мяжуе з Украінай. Тут нямала сям’яў, якія маюць родзічаў у суседняй краіне. Да расійскай агрэсіі мяжа не была перашкодай для камунікавання з украінцамі. Цяпер жа між краінамі паўстаў амаль непераадольны мур. 

1 верасня ў Брагінскім судзе разглядалі яшчэ дзве адміністрацыйныя справы за «невыкананне ваенна-транспартных абавязкаў» (артыкул 24.40 КаАП). Такія правапарушэнні выяўляюцца ў ходзе праверак гатоўнасці машын да вайсковых мабілізацыйных кампаній.

Прававыя нормы абавязваюць уладальнікаў транспартных сродкаў, прызначаных для выкарыстання ўзброенымі сіламі ці спецыяльнымі фармаваннямі, дбаць, каб яны былі на хаду ў любы час. У адваротным выпадку адказным пагражае штраф да 11 100 рублёў (300 базавых велічынь).

У Брагінскім раёне абвінавачанымі за невыкананне такіх абавязкаў сталі Уладзімір Новік, галоўны інжынер у адным з мясцовых сельгаспрадпрыемстваў, а таксама Дзмітрый Камар. У судовым раскладзе было пазначана, што іх справы разглядаў Аляксей Яшчанка. Гэтыя справы ў такім кантэксце таксама могуць быць палітычнымі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Пазваніў папрасіць лекаў ад ванітаў, падумалі — у палоне, а аказалася, што мые рускія танкі ад парэшткаў», — сваякі беларускага салдата

На Палессі забаранілі наведваць лясы там, дзе былі лагеры расійскіх вайскоўцаў

Ахову Чарнобыльскай АЭС маглі вывезці ў Брагін — украінскі бок

Каментары2

  • Ппа
    03.09.2023
    Ну i што, "ябатькi" i я "путькi", гэта нармальна? Калi, па вашему, гэта нармальна, то ваш гарызонт планавання як у пацука.
  • Ratpower
    03.09.2023
    Ппа, не крыўдзіце пацукоў, гэта разумныя жывёлу. Тут хутчэй ідзе пра царства грыбоў.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве10

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманні ў 2020-м, арышт у 2024-м, эміграцыя ў 2025-м. Гісторыя 21-гадовага беларускага «тэрарыста»2

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін13

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве10

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць