Грамадства2828

Мы настойваем на тым, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма — Франак Вячорка

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў магчымае закрыццё межаў паміж Беларуссю і Польшчай ды краінамі Балтыі. Паводле яго, структуры, якія прадстаўляюць беларусаў за мяжой, працуюць дзеля таго, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Гэта рэакцыя нашых суседзяў на заявы і абсалютна безадказныя дзеянні Лукашэнкі, на прысутнасць вагнераўцаў і пагрозы ў бок суседзяў. Гэта найперш сігнал рэжыму, што калі працягнуцца правакацыі, то Польшча і Балтыйскія краіны гатовыя на рашучыя крокі. І віна за закрыццё межаў будзе ляжаць на Лукашэнку. 

Мы ў кантакце з Польшчай і Балтыйскімі краінамі і настойваем на тым, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма. Нельга, каб беларусы трапілі ў ізаляцыю праз бяздумную палітыку Лукашэнкі», — падкрэсліў Вячорка. 

Паводле яго, сёння адбыліся размовы з прадстаўнікамі Польшчы, а на наступным тыдні Святлана Ціханоўская мае сустрэцца з міністаркай унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце. Падчас гэтых сустрэч абмяркоўваюцца варыянты, якім чынам захаваць пасажырскі рух і гарантаваць бяспечны выезд з краіны для тых, хто пакутуе ад рэпрэсій. 

«Адкрытыя межы ўмацоўваюць сувязь беларусаў з Еўропай. Нельга пакідаць беларусаў сам-насам з Расіяй», — упэўнены Вячорка.

Чытайце таксама:

У Польшчы праанансавалі механізмы ратавання беларусаў ад рэпрэсій у выпадку поўнага закрыцця мяжы

Літва назвала яшчэ пераходы, якія могуць закрыць, і два крытэры, па якіх цалкам закрыюць мяжу ЕС з Беларуссю

Мяжа ЕС з Беларуссю пакуль не будзе закрытая — кіраўнік МЗС Латвіі

Каментары28

  • Вожык
    28.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Жыве Беларусь!
    28.08.2023
    Дзякуем дарадцу Франаку i прэзыдэнту Беларусi Сьвятлане!
  • Олег
    28.08.2023
    А я за полное закрытие границ. Например полякам на границе дают по 15 суток за наличия карты поляка. Политических по 4-5 часов допрашивают и т.д. только вата спокойно гоняет в загнивающий запад,а свядомые белорусы не могут. Так н*х*й нам вообще эта открытая граница?

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць