Культура

У Мюнхене другі раз адбудзецца Фестываль сучаснай беларускай культуры Minsk x Minga

Фэст адбудзецца ў Мюнхене з 8 да 10 верасня і закліканы служыць умацаванню сувязяў паміж Баварыяй і свабоднай Беларуссю. 

На афішы — фрагмент мінулагодняй выставы Ксішы Ангелавай «Беларускі мартыралог».

Мэта фестывалю — прадставіць Беларусь і сучасную незалежную беларускую культуру, прыцягнуць увагу нямецкай публікі да драматычных падзеяў у сучаснай Беларусі і да супраціву беларускага грамадства палітычнаму тэрору і дыктатуры. Фэст прадстаўляе пляцоўку для выбітных беларускіх творцаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму. 

 

Таксама важная мэта фестывалю — салідарнасць з Украінай. 

 

Сёлета фэст адбудзецца ўжо другі раз.

У праграме: 

— канцэрты легенды беларускага року Volski і этна-электроннага дуэту Šuma, 

— літаратурная імпрэза «Ці ведаеце Вы зямлю пад белымі крыламі? Беларусь — litTERatuRA Incognita»,

— музычны монаспектакль «СармаТЫ/Я», які спалучае хіп-хоп і беларускія народныя спевы, 

— батлейка, беларускі лялечны тэатр у выкананні знакамітага актора і тэлевядоўцы Аляксандра Ждановіча (Маляваныча), 

— спеўны, музычны і танцавальны варкшопы, прысвечаныя беларускаму народнаму мастацтву. Наведнікі змогуць папрактыкавацца ў беларускіх народных спевах, паспрабаваць граць на беларускай дудзе і навучыцца беларускім і нямецкім народным танцам. 

Падрабязней — у сацсетках фестывалю: Instagram: Facebook:

Арганізатар фэсту — Беларуская супольнасьць RAZAM e.V., найбуйнейшае аб'яднанне беларускай дыяспары ў Нямеччыне. 

Партнёрамі фестывалю выступаюць Баварская дзяржаўная канцылярыя, фундацыя Heintze Stiftung, Фундацыя імя Фрыдрыха Наўмана (Friedrich-Naumann-Stiftung für Demokratie), Фундацыя імя Томаса Дэлера (Thomas-Dehler-Stiftung), а таксама Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы2

У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 332

Гродзенская пенсіянерка схавала грошы і забыла куды. Міліцыянты ператрэслі яе кватэру4

Рубіа заявіў пра тупік у вайне паміж Расіяй і Украінай і адсутнасць перспектыў мірнага ўрэгулявання3

Шаман год збіраўся ў тур па Беларусі — цяпер канцэрты адмянілі без тлумачэнняў6

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць