Здарэнні11

Мінская ДАІ назвала самы аварыйны дзень тыдня

Самымі распаўсюджанымі відамі аўтааварый у Мінску ў першым паўгоддзі 2023 года сталі наезд на пешахода і сутыкненне транспартных сродкаў на скрыжаванні — 104 і 42 ДТЗ адпаведна, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Фота: «Наша Ніва»

У 82% выпадкаў наезды на пешаходаў адбыліся на пазначаных пешаходных пераходах.

Самым аварыйным днём стаў аўторак, у гэты дзень зарэгістравана 51 ДТЗ.

Найменшая колькасць аварый адбылася ў нядзелю — 27 ДТЗ.

Па часе сутак найбольш аварыйна-небяспечнымі сталі перыяды з 6:00 да 9:00 і з 15:00 да 18:00.

ДАІ заклікае да ўзаемапавагі, няўхільнага выканання ўсіх патрабаванняў ПДР, а таксама не падвяргаць небяспецы ні сваё жыццё, ні жыцці іншых.

Каментары1

  • Казік
    30.07.2023
    >У 82% выпадкаў наезды на пешаходаў адбыліся на пазначаных пешаходных пераходах.

    Мяне аднойчы на пешаходным пераходзе ледзь не збіў адзін далбадзяцел, што ехаў за стырном з мабільным тэлефонам. Я ў апошнюю секунду адскочыў.

    Ідучы па пераходзе варта азірацца, ніякія ПДР вас не абароняць, лепш быць здаровым, чым мець рацыю на судзе.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць