Грамадства33

Пасол Турцыі падзякаваў Лукашэнку і парламенту за падтрымку падчас спробы перавароту ў 2016 годзе

Турцыя днямі адсвяткавала Дзень дэмакратыі і нацыянальнага адзінства — сёмую гадавіну няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту. Гэты факт адзначыў амбасадар Турцыі ў Беларусі Мустафа Азджан на мерапрыемстве ў Мінску, піша БелТА.

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Paul Ellis Pool / Getty Images

«Такія краіны, як Беларусь, сяброўствам з якімі мы ганарымся, добра ведаючы, што з сябе на самай справе ўяўляе FETO (арганізацыя прыхільнікаў апазіцыйнага дзеяча Фетхулаха Гюлена. — «НН»), з першых імгненняў спробы перавароту аказалі нашай краіне моцную падтрымку, прадэманстравалі, што не на словах, а на справе з'яўляюцца нашымі сябрамі. У гэтым кантэксце ад імя маёй краіны і ад імя нашага паважанага прэзідэнта я выказваю падзяку паважанаму спадару Лукашэнку і парламенту Беларусі», — сказаў пасол Турцыі.

***

Увечары 15 ліпеня і ноччу 16 ліпеня ў Турцыі адбыліся падзеі, калі частка турэцкіх вайскоўцаў распачала спробу здзейсніць ваенны пераварот у краіне, узяўшы пад свой кантроль шэраг стратэгічна важных аб'ектаў. Лічыцца, што матывам дзеянняў вайскоўцаў была незадаволенасць узмацненнем асабістай улады Эрдагана і яго палітыкай ісламізацыі. Турэцкая армія гістарычна лічылася галоўнай апорай свецкага характару дзяржавы.

Захапіць прэзідэнта, які быў у гэты час у адпачынку на міжземнаморскім курорце ў Мармарысе, змоўшчыкам не ўдалося. Ён прыляцеў у Стамбул і звярнуўся да нацыі па тэлебачанні. На вуліцы гарадоў выйшлі яго прыхільнікі, якія ўступілі ў канфрантацыю з вайскоўцамі.

Самалёты F-16 з авіябазы Акынджы тройчы абстралялі будынак парламента, а таксама дарогу каля прэзідэнцкага палаца і штаб-кватэры спецназа і паліцыі Анкары. У выніку гэтых удараў загінулі 68 чалавек і больш за 200 былі параненыя.

На наступны дзень мяцежныя вайскоўцы капітулявалі.

Пасля спробы перавароту прэзідэнт Эрдаган правёў у краіне масавую чыстку. Было звольнена каля 100 тысяч дзяржаўных служачых, выкладчыкаў і суддзяў, звыш 2,5 тысячы чалавек прысуджаныя да пажыццёвага зняволення.

Каментары3

  • игра в рамсы
    19.07.2023
    У елбасы круговая порука и взаимопомощь, турецкий елбасы выразил уважуху белорусскому елбасы....
  • Минский байрактарный завод
    19.07.2023
    Что-то там когда-то произошло, только сейчас вспомнили, что бы это значило?
    Будут с Турцией торговать оружием? Или уже вовсю торгуют? Или хотят организовать производство байрактаров?
    Были тракторы станут байрактары?
  • .
    19.07.2023
    турецкий елбасы - лучший друг в т.ч. и украинского народа

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?13

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі8

У Расіі вайсковы дэзерцір забіў і расчляніў трох жанчын11

Сілавікі кажуць, што зняволены псіхіятр Ігар Пасноў жывы10

Стаў вядомы графік вялікіх выхадных у наступным годзе1

Цэны на паліва зноў падрастуць на капейку1

Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра чуму ў Іркуцкай вобласці8

Улады Францыі закрываюць сотні школ з-за пратэстаў, што не спыняюцца14

«У консульстве паведамілі, што знойдзены патанулы мужчына». З сярэдзіны верасня ў Італіі шукаюць 33‑гадовага беларуса2

У Гомельскай вобласці арыштавалі гной1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?13

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць