Спорт33

Пякельны трып беларускіх футбалістаў па Еўропе: 1600 кіламетраў за двое сутак у аўтобусе

Футбалісты гродзенскага «Нёмана» двое сутак дабіраліся ў Ліхтэнштэйн на аўтобусе. Там ім у чацвер трэба будзе згуляць матч Лігі канферэнцый УЕФА супраць мясцовага «Вадуца».

«Мы на месцы. Гатэль Kommod», — паведаміла прэс-служба «Нёмана» 12 ліпеня ў 11:58 паводле мінскага часу.

Гатэль Kommod знаходзіцца ў абшчыне Ругель. Адлегласць паміж ёй і Гродна — каля 1600 км. Прэс-служба «Нёмана» напісала пра выезд у 08:35 10 ліпеня. На дарогу каманда выдаткавала двое сутак.

Пры гэтым падарожжа перарывалася на начоўкі. Першую ноч гродзенцы правялі ў Польшчы, другую — у Аўстрыі, як піша Blizko.by.

Дабірацца ў Ліхтэнштэйн на аўтобусе прыйшлося, бо з 2021 года, пасля прымусовай пасадкі ў Мінску рэйсу Афіны — Вільня і арышту Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі, у Беларусі адсутнічаюць авіясувязі з большасцю еўрапейскіх краін.

Мінскае «Дынама» і БАТЭ, якія таксама выступаюць у еўракубках, адправіліся на матчы самалётамі, але з перасадкамі. Гродзенцы ж аддалі перавагу наземнаму транспарту.

У «Нёмане» падлічылі, што адлегласць паміж стадыёнамі каманд складае 1630 км, але чакаць з візітам у адказ гасцей з Ліхтэнштэйна не варта. З сакавіка 2022-га беларускім клубам і зборным дазволена праводзіць хатнія матчы ў міжнародных турнірах толькі на нейтральных стадыёнах і без гледачоў, таму другая гульня пройдзе ў венгерскім Д'ёры.

Матч «Вадуц» — «Нёман» пройдзе на стадыёне «Райнпарк» у Вадуцы 13 ліпеня і пачнецца а 21:00 па беларускім часе.

Каментары3

  • Жвір
    12.07.2023
    Посьпехаў ! Няхай гэтыя цяжкасьці толькі мацней згуртуюць каманду, раззлуюць ды адкрыюць выйсьце дадатковым сілам дзеля перамогі.
  • Вольга
    12.07.2023
    Так ім і трэба - за пацучыныя паводзіны ў дваццатым.
  • Гость
    13.07.2023
    Ну хоть в Европе побывали , и может что-нибудь для себя купить смогут.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць