Ежа88

Ці ведаеце вы, калі саліць курыны суп? Гэта мае значэнне

Курыны суп — адзін з самых папулярных, ён найбольш часта з’яўляецца на нашым стале, а курыны булён раяць людзям з рознымі захворваннямі. Хоць усе дадаюць адны і тыя ж складнікі, смак можа моцна адрознівацца. Магчыма, рэч у тым, што соль дадаюць не тады, калі трэба?

Chicken soup
Курыны суп. Фота: przez-zoladek-do-serca

Курыны булён, здавалася б, вельмі просты ў гатаванні, ён таксама можа быць асновай для іншых супоў. У ідэале яго варта варыць некалькі гадзін, каб узбагаціць смак і водар. Аднак важная не толькі працягласць прыгатавання — але і правільны момант, калі прыправіць булён.

Хоць не ўсе выкарыстоўваюць соль на кухні, нельга не прызнаць, што яна надае любой страве больш яркі смак, і нават невялікая колькасць солі можа цалкам яго змяніць.

Дык калі саліць?

Лепш не рабіць гэта да таго, як мяса ўжо зварыцца. Тады не раскрыецца смак ад іншых складнікаў. Акрамя таго, тады колер супу не зменіцца. Ён можа быць занадта светлым, бо соль блакуе выдзяленне тлушчу з мяса, прымушаючы валокны сплюшчвацца.

Саліць булён лепш за ўсё ў канцы варкі. Пажадана недзе за 10 хвілін да заканчэння. Пры гэтым іншыя спецыі, напрыклад, лаўровы ліст ці духмяны перац, для надання водару лепш кіпяціць з самага пачатку.

Чытайце яшчэ:

Як зварыць ідэальны курыны суп? На што варта звярнуць увагу

Рэцэпт на выхадныя: запечаныя з бульбай курыныя ножкі

Каментары8

  • 1004
    10.04.2023
    Интересно, надо попробовать. Спасибо, что иногда пишете такие, казалось бы, "не по теме" статьи - помогают отвлечься от мрака всего остального.
  • сучка
    10.04.2023
    Жір, што вы варыли своей собаке?
  • ніна
    11.04.2023
    Вялікі пост, Страсны тыдзень і курыны суп. Што каму.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць