КДК апалчыўся на мабільных аператараў за спробы павысіць цэны на паслугі
Камітэт дзяржаўнага кантролю абурыўся, што «на фоне стабільнага фінансавага становішча і нарошчвання прыбыткаў аператарамі мабільнай сувязі робяцца спробы павышэння кошту паслуг», піша БелТА.

КДК звярнуў увагу і на тое, што ў пачатку года аператары зрабілі спробу павысіць кошт паслуг праз іх вылучэнне ў якасці дадатковых з абаненцкай платы, і на тое, што ў сакавіку яны зноў анансавалі рост цэн на дадатковыя і сэрвісныя паслугі. Умяшанне кантралёраў прымусіла мабільных аператараў адмовіцца ад гэтых планаў.
Тарыфы мабільных аператараў на гэты момант не ўваходзяць у пералік тых цэн, якія рэгулюцца дзяржавай, і КДК цяпер рупіцца аб тым, каб іх туды ўключылі. Калі гэта здарыцца, то аператары будуць вымушаныя на кожнае павышэнне прасіць дазволу зверху.
Але не факт, што гэтым праблемы аператараў абмяжуюцца. Як паведамляе КДК: «З удзелам зацікаўленых ведамстваў будзе прадметна вывучана дзейнасць аператараў сотавай сувязі па пытаннях выканання падатковага і цэнавага заканадаўства, якасці паслуг, што яны аказваюць, паўнаты выканання абавязацельстваў перад спажыўцамі і дзяржавай».
На дзве праверкі — тры крымінальныя справы. КДК прывёў лічбы «эфектыўнасці» сваёй працы
Дзяржкантроль прыбраў з паліц крамы ў Гомелі пратэрмінаваную прадукцыю — паліцы засталіся пустымі ФОТА
Беларусам пры куплянні сталі часцей навязваць дадатковыя паслугі
Дзяржкантроль прыпыніў працу мінскай сеткі крам нізкіх цэн
Цяпер чытаюць
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары