Здароўе

Сонцаахоўны крэм: кітайскія навукоўцы стварылі лепшы і больш бяспечны

Падчас эксперыментаў новы УФ-фільтр абараняў мышэй ад сонечных апёкаў лепш, чым існуючыя прадукты, а таксама аказаўся нетаксічным для каралаў.

Фота: pixabay

Навукоўцы з Кітая паведамляюць, што яны пачалі распрацоўваць тое, што магло б стаць першым з новага і ўдасканаленага пакалення сонцаахоўных сродкаў. На мышах іх эксперыментальны палімер забяспечваў большую абарону ад ультрафіялетавага выпраменьвання, чым камерцыйныя прадукты. Ён таксама не пранікаў у скуру і, здаецца, не ўяўляў небяспекі для каралаў.

Эксперыментальны сонцаахоўны крэм быў распрацаваны даследчыкамі з Універсітэта Цінхуа ў Пекіне. Выкарыстоўваючы хімічную рэакцыю, вядомую як рэакцыя Біджынэлі, каманда стварыла малекулы ў форме кола, падобныя да аднаго з распаўсюджаных інгрэдыентаў, які сёння выкарыстоўваецца ў сонцаахоўных крэмах. Затым даследчыкі злучылі малекулы ў розныя растваральныя ў вадзе структуры, стварыўшы больш буйныя малекулы палімераў, з якіх была адабраная найбольш перспектыўная на падставе яе здольнасці паглынаць ультрафіялетавае выпраменьванне.

У наступных тэстах на мышах выявілася, што эксперыментальны фільтр больш эфектыўна прадухіляе апёкі скуры, звязаныя з ультрафіялетам, у параўнанні з двума распаўсюджанымі сёння сонцаахоўнымі сродкамі. Да таго ж не было выяўлена доказаў таго, што ў скуру мышэй пранік палімер, чаго даследчыкі чакалі з-за большага памеру яго малекул. І нарэшце, калі палімерам уздзейнічалі на свабодна плаваючыя водарасці і каралы, то яны ад кантакту з палімерам не мяняліся. 

Між тым пры ўздзеянні на каралы аксібензону і іншых падобных злучэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў сучасных сонцаахоўных крэмах, назіраецца так званае выбельванне каралаў — гэта з'ява, пры якой каралы «выганяюць» багавінне, што расце на іх, і часта пасля гэтага гінуць.

Каралы — дом для тысяч розных відаў жывых істот / Фота: pixabay

Некалькі даследаванняў апошніх гадоў, якія даказалі гэтую з’яву, нават прывялі да таго, што ў некаторых месцах (напрыклад, на Гаваях) забаранілі сонцаахоўныя крэмы з блізкімі да аксібензону кампанентамі. Але, як часта бывае, навуковая дыскусія наконт дакладнай шкоды гэтых сонцаахоўных крэмаў для акіянаў дагэтуль трывае. Большая частка даследаванняў была праведзена ў лабараторных умовах, якія моцна адрозніваюцца ад прыродных; некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што вышэйзгаданыя хімікаты, якія трапляюць у навакольнае асяроддзе, моцна разбаўленыя і ў горшым выпадку могуць аказаць нязначны ўплыў на каралавыя рыфы.

Апроч гэтага, як распавядае Gizmodo, нядаўнія даследаванні таксама паказваюць, што некаторыя інгрэдыенты сучасных сонцаахоўных крэмаў лёгка пранікаюць праз скуру ў нашу кроў. А некаторыя сонцаахоўныя крэмы нават нядаўна былі адкліканыя з-за больш высокага за рэкамендаваны ўзровень канцэрагену бензолу. Але зноў жа ёсць некаторыя агаворкі: гэтыя даследаванні не паказалі сувязі паміж якімі-небудзь праблемамі са здароўем і ўздзеяннем хімічных рэчываў, якія пранікаюць у арганізм праз сонцаахоўныя крэмы. Таму, улічваючы ўжо дакладна выяўленую рызыку ўздзеяння на арганізм ультрафіялету, навукоўцы раяць усё ж выкарыстоўваць любыя існуючыя сёння сонцаахоўныя крэмы, чым іх поўнасцю пазбягаць, хаваючыся ў цені.

Каментары

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць