Грамадства1717

«Проста істэрычна». Дэпутат Савіных не можа адысці ад прыёму ў Вене

На гэтым тыдні ў Вене праходзіла Парламенцкая асамблея АБСЕ. Ад Беларусі там прысутнічалі дзве дэлегацыі — дэмсілаў і лукашэнкаўскіх дэпутатаў. Апошнія засталіся пакрыўджаныя прыёмам.

Андрэй Савіных падчас пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Фота: Палата прадстаўнікоў

«Калі мы ехалі сюды, мы думалі, што гэта будзе званочкам здаровага сэнсу. Калі гэта і было званком, то яго прадэманстраваў урад Аўстрыі. Пачалася работа сесіі — і мы бачым дзіўную карціну: парушаюцца правілы працэдуры, нас стараюцца пазбавіць голасу. Такое ўражанне, што яны проста баяцца пачуць нашы аргументы.

Шэраг дэлегацый на гэтай сесіі паводзіць сябе проста істэрычна. Яны хаваюць гэтую істэрыку пад паважнасцю, дыпламатычнымі манерамі. Але ў любым разе яны дэманструюць поўную адсутнасць логікі і аргументаў», — скардзіўся дэпутат Андрэй Савіных у эфіры АНТ.

Падчас пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ расійскай дэлегацыі і дэлегацыі ад рэжыму Лукашэнкі дэманстратыўна выдзелілі месцы ў апошнім шэрагу, хоць звычайна пры рассадцы дзейнічае алфавітны парадак.

Падчас выступу расійскай дэлегацыі ў канцы сесіі большая частка прысутных пакінула залу ў знак пратэсту. Гэта былі ўдзельнікі дэлегацый дэмакратычных краін. Кіраўнік дэлегацыі ад Лукашэнкі Андрэй Савіных атрымаў слова ўжо пасля таго, калі ў зале не засталося амаль нікога.

На наступны дзень Савіных паспрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай, але не атрымалася — лукашэнкаўская дэлегацыя дэманстратыўна пакінула залу.

Чытайце больш:

Савіных спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай перад ПА АБСЕ. Але не выйшла, і ён пакінуў залу

У АБСЕ расіян і беларусаў-лукашэнкаўцаў пасадзілі на задворках, па-за алфавітам

Як Франак Вячорка спрабаваў пагутарыць з Андрэем Савіных у Вене, але нічога не выйшла

Дэпутата Савіных у Вене сустрэлі воклічам «Жыве Беларусь»

Каментары17

  • Ууу
    26.02.2023
    прыслугач крывавага дыктатара, які запрадаў краіну і катуе ўласны народ, ды хто цябе ўвогуле слухае? Брыдкія апраўдвацелі рэжыма і яго саўдзелу ў вайне, нікім не абраныя "дзе-путаты". Ды ты кланяцца павінен, што цябе ўвогуле выпускаюць
  • Паляшук
    26.02.2023
    Як і чакалася, віза і паездка скарыстаныя ў прапагандысцкай мэце выставіць пацыентаў палаткі пакрыўджанымі. Выснова на будучыню - даваць візы прадстаўнікам рэжыму бессэнсоўна.
  • Mafkees
    26.02.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 44

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 44

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць