Здарэнні66

У Калодзішчах зграя бадзяжных сабак загрызла казулю

17 студзеня жыхары Калодзішчаў пад Мінскам сталі сведкамі таго, як адна са зграй бадзяжных сабак, якіх цяпер там развялося нямала, загрызла казулю, паведамляе мясцовае выданне «Калодзішчы. Інфа».

Фота: Калодзішчы-Інфа

Жыхары аднаго з раёнаў Калодзішчаў паведамілі ў рэдакцыю выдання, што праз дарогу ад жылой забудовы зграя сабак у скрываўленым снезе раздзірае тушу невядомай жывёліны. Са слоў жыхаркі, якая апублікавала відэа, сабакі паводзілі сябе вельмі агрэсіўна:

«Цяпер у 10:00 на Будаўнікоў паміж Дружнай і Панасюка такая вось карціна. Выйшлі з двара — і тут жа пачалі брахаць сабакі, прыйшлося дзіця на машыне везці ў сад, звычайна пешшу, бо сад побач. Небяспечна! Шэсць бадзяжных сабак. Шкада, адлову няма сёння, а нядаўна сабакі загрызлі суседскую кошку», — напісала яна.

Фота: Калодзішчы-Інфа

Пазней яна даслала яшчэ адно відэа, знятае ўжо ў 11:50. Сабакі ўсё яшчэ раздзіралі тое, што засталося ад жывёлы. Са здымка, дасланага яшчэ адным чытачом, стала зразумела, што сабакі дзялілі казулю.

Жыхары Калодзішчаў ужо некалькі разоў падымалі перад уладамі праблему бадзяжных жывёл. У мінулую суботу намеснік старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр Кручанаў даручыў Мінскаму райвыканкаму арганізаваць мерапрыемствы па адлове.

З пачатку гэтага года ў Калодзішчы ўжо двойчы выязджала брыгада па адлове бяздомных жывёл, аднак пакуль атрымалася адлавіць усяго пяць сабак.

Каментары6

  • Крэпкі Хозяйственнік
    18.01.2023
    Ну дык і добра. Сафары! Нікуды ездзіць не трэба. Дзікая прырода адразу за вакном. Уся краіна - адно вялікае сафары. Чаму яшчэ турыстаў не возяць? Вось расеян напрыклад. Ім зараз няма куды ездзіць - хай прыязджаюць да нас у Калодзішчы. Ды й ім таеое як раз падабаецца. А там яшчэ і каля крам пасля 9 гадзін вечара сафары пачынаецца. Толькі без сабак, гэта ў якасьці дадатку.
  • Грышка
    18.01.2023
    Скажыце ўладу, што сабакі носяць бел-чырвона-белыя стужкі і брэшуць «Жыве Беларусь!». Будуць прыходзіць неадкладна. Чырвоныая кроў на белым сьнезе — гэта знак «экстрэмізму»? (Сарказм)
  • Аскми
    18.01.2023
    Там жителей меньше чем косуль.
    Полигон я имею в виду.
    Жутковатое место.

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць