Ад рэдакцыі8282

Народзе, нагадаем, што на «Нашай Ніве» можна каментаваць, лайкаць і дызлайкаць каменты. Вось якія механізмы бяспекі

Мы закрылі каменты ўвосені 2020 года, бо прадбачылі патэнцыйныя праблемы для каментатараў. У 2022-м аднавілі — але ў іншым тэхнічным рашэнні.

Аднавілі, бо адчувалі ў людзей жаданне выказвацца. Ва ўмовах, калі многія не могуць дазволіць сабе адкрыта выказацца ў сваіх сацсетках, ёсць патрэба выказвацца ананімна. Патрэбная пляцоўка, дзе людзі маглі б гаварыць не толькі з колам сяброў.

Аднавілі мы каментаванне так, каб немагчыма было адсачыць, хто каментуе. Вось як гэта арганізавана.

  1. Калі вы заходзіце з беларускага ай-пі ці калі вы заходзіце на люстэрка «Нашай Нівы», форма для каментароў вам проста не паказваецца, не можаце вы і лайкаць, можаце проста чытаць каменты. Вы зможаце пакінуць каментар толькі заходзячы з Беларусі праз ВПН або з-за мяжы. Такім чынам, ніхто не зможа, нават выпадкова, нават па ўласнай памылцы, паставіць камент з беларускага ай-пі.
  2. Імя карыстальніка не будзе захоўвацца, рэгістрацыя не патрабуецца. Як толькі вы паслалі камент і выйшлі са старонкі з артыкулам, форма аўтаматычна ачышчаецца. Гэта будзе мець адваротным бокам — часам, патэнцыйна — блытаніну з нікамі. Мадэратар пастараецца мінімізаваць такія выпадкі.
  3. Дакладны час публікацыі каментароў не будзе адлюстроўвацца, каб каментатара не маглі вылічыць па часе публікацыі. 
  4. Акрамя гэтых, уключаныя і іншыя механізмы рандомнай ананімізацыі, якія робяць ідэнтыфікацыю каментатараў немагчымай (не будзем іх раскрываць). 

Такім чынам, мы выключаем магчымасць дэананімізацыі, нават калі вы праявіце легкадумнасць. Рэдакцыі таксама не будзе бачна, хто каментуе.

Ці можна зараз пасылаць «Нашай Ніве» інфармацыю праз форму для каментароў, а не праз бот? Так, гэта бяспечна, але вы праз форму не можаце пасылаць фоты і відэа.

Прэмадэрацыя захоўваецца, каб адсякаць абразы, бруд і правакатараў.

У ТГ каментаў мы не адкрываем, бо там дабіцца такой «бяспекі нават для легкадумных» каментатараў немагчыма.

Мы пакуль уводзім каментаванне ў тэставым рэжыме і не бяром асобнага чалавека на прыманне каментаў — спачатку пабачым, колькі іх ідзе і ці вартая ўвогуле аўчынка вычынкі. Таму прабачце, калі ў нейкія перыяды сутак каменты доўга чакаюць прэмадэрацыю. Ацэнім колькасць і памер каментаў, тады выпрацуем рацыянальныя алгарытмы прэмадэрацыі. 

За новую магчымасць каментаваць вялізная падзяка беларускім праграмістам. Увогуле, унёсак беларускіх айцішнікаў у захаванне беларускай прасторы свабоды і інфармацыі неацэнная. Яны сапраўдныя героі нашага часу.

Мы ваш голас, дапамагайце нам гаварыць. Жыве Беларусь!

Правілы мадэрацыі застаюцца нязменныя, якімі былі і да 2020 года. Вось яны

Каментары82

  • К
    03.07.2022
    Ураааа
  • Šarkoŭski pan
    03.07.2022
    Выдатна!
  • Алесь
    03.07.2022
    Дзякуй за такую магчымасць. :)

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?7

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла16

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

У Мінску затрымалі крыўдзіцеля Валянціны, якая спявае пра Ісуса30

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?7

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць