фотаблог Юліі Дарашкевіч7777

«Не — расейскім войскам!»

Каля 20 чалавек затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы за акцыю пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў. Частку збілі.

Каля 20 чалавек затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы за акцыю пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў. Частку збілі.

18:54. Затрыманых адвозяць у Цэнтральны РУУС. Частку пратэстоўцаў моцна збілі. У Змітра Бародкі падазраюць пералом носа.

18:33. Акцыя скончылася. Удзельнікі праспявалі «Пагоню», некалькі разоў выгукнулі «Жыве Беларусь!», пасля чаго разышліся.

Агулам затрымана больш за 20 чалавек. Пакуль яшчэ невядома, дзе яны цяпер знаходзяцца.

18:20. Таксама затрыманыя Віктар Івашкевіч і Аляксандр Атрошчанкаў. Ніякіх расцяжак і сцягоў цяпер на Плошчы няма.

18:11. Усяго яшчэ да пачатку акцыі было затрымана 7 чалавек. Затрыманы прадпрымальнік Аляксандр Макаеў.

Каардынатар «Хартыі‑97» Зміцер Бандарэнка разгарнуў расцяжку «Russian аrmy, go home!». Спецназаўцы пачалі адбіраць расцяжку, пры гэтым збівалі Бандарэнку. Потым праваабаронцу зацягнулі ў міліцэйскі аўтобус.

Яшчэ адзін чалавек затрыманы пасля таго, як разгарнуў бел‑чырвона‑белы сцяг. Усяго затрымана каля 10 чалавек.

Цяпер людзі стаяць на Плошчы разрозненымі групкамі. Нічога не адбываецца.

18:05. На Кастрычніцкай плошчы пачалася акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў. Яе арганізатарамі выступілі старшыня «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, адзін з лідэраў партыі БНФ Віктар Івашкевіч, намеснік старшыні аргкамітэту Народнай Грамады Аляксандр Арастовіч, лідэр Руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык, каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

На Плошчы цяпер каля 40 чалавек. Яшчэ на падыходах былі затрыманыя Зміцер Дашкевіч і Зміцер Каспяровіч.

Каментары77

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць