Кіно

Што паглядзець. «Лінкальн» для адваката» — больш, чым проста серыял пра суд

Новы хіт ад Netflix пад назвай «Лінкальн» для адваката», як спачатку можа падацца, можа быць цікавы толькі аматарам юрыдычных спраў ды спрэчак у судовых залах. Але насамрэч ён закранае шмат сур’ёзных і важных тэмаў, ды і нездарма гэты серыял цяпер на вяршыні тыднёвага рэйтынгу Netflix.

Усе кадры з серыяла: kino-teatr.ru

Гэта гісторыя паспяховага адваката Мікі Холера, чый «офіс» — задняе сядзенне машыны маркі «Лінкальн» і метады якога не надта стандартныя. Аварыя пакінула яго за бортам прафесіі, але новая справа аб забойстве дае шанс вярнуцца ў шыхты. Серыял заснаваны на аднайменным рамане Майкла Конэлі.

Холер, якога выдатна грае Мануэль Гарсія Рульфа, на працягу ўсяго серыяла сутыкаецца з мноствам праблем, і першая з іх — гэта развод. Хутка мы даведваемся, што адвакат перажывае яго двойчы, і ад першага шлюбу з пракуроркай Мэгі Макферсан у Холера ёсць дачка Хэйлі. Мы знаёмімся з Мэгі, калі яна сварыцца з галоўным героем праз тое, што ён позна прыехаў да Хэйлі, але з цягам часу разумеем, што паміж гэтымі дваімі яшчэ ёсць пачуцці, піша Collider.

Па меры развіцця дзеяння каханне паміж Холерам і Мэгі адраджаецца, і іх адносіны зноў перажываюць росквіт. Бліжэй да канца серыяла вам увогуле пачне здавацца, што былых сужэнцаў чакае новая шчаслівая будучыня.

Серыял даследуе, як развод перажывае Хэйлі, як яна дае рады расчараванню, злосці і разгубленасці. Аўтары «Лінкальна» для адваката» акуратна падыходзяць да тэмы і таму даюць нам магчымасць пабачыць, як развод уплывае не толькі ўласна на былых сужэнцаў, але і на іх родных, і чаму ў шлюбе часам усё складваецца не так, як мы хочам.

Холер перажыў і другі развод, на гэты раз з юрысткай Лорнай Крэйн, якая працуе разам з ім, ды яшчэ і заручаная з іх агульным калегам-следчым. Паміж Холерам і Крэйн таксама ёсць хімія, але гэта выключна платанічныя адносіны, сам жа былы шлюб героі ўспрымаюць як памылку. Ім камфортна працаваць разам, яны і пасля разводу клапоцяцца і падтрымліваюць адзін аднаго. Гэта, безумоўна, пазітыўны прыклад расставання.

Наступная цяжкая тэма ў серыяле — гэта залежнасць. Упершыню мы даведваемся пра гэтую асаблівасць Холера, калі пасля няшчаснага выпадку падчас сёрфінгу той трапляе пад залежнасць ад абязбольваючых і алкаголю. З цягам часу ён сустракае новую кліентку, Ізі Летс, якая таксама змагаецца з залежнасцю, і паміж імі ўзнікае цёплае сяброўства.

Але ж мы ўсё-такі маем справу з юрыдычнай драмай, таму ў серыяле шмат смерцяў. Галоўная сюжэтная лінія звязаная з распрацоўшчыкам гульняў Трэварам Эліятам, якога падазраюць у забойстве жонкі і яе каханка. Эліят цудоўна выступае ў ролі засмучанага мужа, ды і Холер верыць у яго невінаватасць, але насамрэч гэты персанаж складанейшы, чым выглядае звонку.

Мы не памылімся, калі скажам, што «Лінкальн» для адваката» — гэта дакладна юрыдычная драма, у якой шмат месца аддадзена справам галоўнага героя. Тым не менш, пад крымінальным фасадам гэтай гісторыі хаваецца шмат важных тэм.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,7 / 10,

Rotten Tomatoes — 75%.

Што паглядзець. «Раздзяленне» — гіпнатызуючы офісны трылер з высокімі рэйтынгамі і захопленымі водгукамі

Каментары

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні33

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць