Улада11

Як топішся, дык і за БХК ухопішся

Сваякі службовых асоб МУС, абвінавачаных ў перавышэнні ўлады, звярнуліся ў АБСЕ і БХК.

Сваякі фігурантаў так званай паляўнічай справы, службовых асоб УУС Гомельскага аблвыканкама і Жлобінскага РАУС, звярнуліся ў АБСЕ і РГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» з просьбай аказаць садзейнічанне ў аб’ектыўным разглядзе крымінальнай справы.

Пра гэта БелаПАН паведаміла маці аднаго з абвінавачаных Галіна Баранава.

Сваякі арыштаваных начальнікаў гомельскіх упраўленняў і Жлобінскага аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Аляксандра Малаева, Дзмітрыя Баранава і Леаніда Мінянкова лічаць, што яны былі арыштаваныя, таму што валодалі дакументальнымі матэрыяламі, якія кампраметуюць прадстаўнікоў дзяржаўнай вертыкалі Гомельскай вобласці і супрацоўнікаў КДБ. Маці Баранава таксама падрыхтавала зварот да старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэка. «Мой дзед у 1929 годзе быў рэпрэсаваны і расстраляны НКУС па справе змовы польскіх кулакоў. Ён быў рэабілітаваны пасмяротна. У звароце я правяла паралель з цяперашнім арыштам КДБ майго сына і прасіла старшыню Еўрапарламента дапамагчы разабрацца ў гэтай справе», — адзначыла Баранава.

«Калі ў наяўнасці будуць грубыя парушэнні правоў чалавека, мы абавязаны узняць голас у абарону прыніжаных дзяржавай людзей. Мы знойдзем формы, каб расказаць аб гэтай сітуацыі органам улады, пракуратуры як нагляднаму органу.

Можам звярнуцца да грамадскасці, у тым ліку і міжнароднай, калі намі будуць зафіксаваны факты парушэння правоў чалавека. Будзем шукаць дакладную інфармацыю аб гэтай справе, і ў залежнасці ад вынікаў праінфармуем грамадскасць», — пракаментаваў сітуацыю ў інтэрв’ю БелаПАН старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла.

Крымінальная справа, вядомая як «паляўнічая», прынята да вытворчасці Вярхоўным судом. Баранаў, Малаеў і Мінянкоў былі арыштаваныя супрацоўнікамі КДБ у красавіку 2009 года. Усе яны ўтрымліваюцца на дадзены момант ў СІЗА КДБ. Начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Віктар Ермакоў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Ермакоў, Мінянкоў, Малаеў і Баранаў абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 і ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Разам з імі ў крымінальнай справе фігуруюць іншыя грамадзяне, якія абвінавачваюцца ў незаконным паляванні (гаворка ідзе пра здабычу рысі еўрапейскай, занесенай у Чырвоную кнігу) і бяздзеянні службовых асоб.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Ермакоў абвінавачваецца ў тым, што даў указанне сваім падначаленым Малаеву, Баранаву і Мінянкову сабраць кампраметуючыя матэрыялы на супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі. Яго падначаленыя абвінавачваюцца ў перавышэнні ўлады і правядзенні аператыўных мерапрыемстваў для збору кампрамату на супрацоўнікаў КДБ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

Загадка сініх сабак у Чарнобылі разгаданая. Гэта не радыяцыя, жывёлінаў адмыслова фарбуюць

Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы паводле справы дваровых чатаў9

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі82

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года24

У Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй3

«Уначы сусед з нажом выбівае дзверы ў ванны пакой — звычайная сварка з жонкай». Айцішнік з EPAM пажыў у Азіі4

У Беларусі возьмуцца за банкаўскія камісіі. Абяцаюць, што некаторыя з іх знікнуць

Беларусы пацярпелі ў ДТЗ у Іркуцкай вобласці, дзе сутыкнуліся чатыры фуры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць